Грамадства

Праязны дакумент для іншаземцаў у Польшчы неўзабаве могуць выдаваць на тры гады

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве паведаміў, што ў справе павелічэння тэрміну дзеяння польскіх праязных дакументаў для іншаземцаў (гэта актуальна найперш для беларусаў, якія маюць пратэрмінаваныя пашпарты ці тэрмін якіх набліжаецца да заканчэння) дасягнуты істотны прагрэс.

Ілюстрацыйнае фота: Цэнтр беларускай салідарнасці

Кіраўніца аддзела прававой абароны ЦБС Вольга Дабравольская раней звярнулася да польскай сенатаркі Евы Калішук з просьбай дапамагчы ў вырашэнні шэрагу цяжкіх пытанняў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы: легалізацыя нованароджаных дзяцей, кароткі тэрмін дзеяння польскага праязнога дакумента, цяжкасці з атрыманнем віз і доўгі тэрмін разгляду заяў на атрыманне дазволу на жыхарства.

Сенатарка Ева Калішук разам з кіраўніцай польскага Сената Малгажатай Кідавай-Блонскай звярнулася з адпаведнай заявай да міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марціна Кервінскага. Адтуль атрыманы адказ, што

праца па працягванні тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента ўжо пачалася. З вялікай доляй верагоднасці гэты дакумент будуць выдаваць на 3 гады, а не на 1, як гэта ёсць цяпер.

Таксама Міністэрства шукае рашэнне, якое б дазволіла беларусам спрасціць працэдуру легалізацыі дзяцей у Польшчы. 

У сакавіку па пытанні легалізацыі беларусаў з намеснікам міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацеем Душчыкам сустракаліся таксама намеснікі кіраўніцы Аб'яднага пераходнага кабінета Павел Латушка і Валер Кавалеўскі. Сярод пытанняў яны абмяркоўвалі і павелічэнне да 3 гадоў тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць