Грамадства44

Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую візу ў Беларусі

Польскія візавыя цэнтры ўнеслі змены ў правілы падачы на візу ў Беларусі. Яны тычацца людзей, старэйшых за 60 гадоў, якія падаюцца на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў, што жывуць у Польшчы.

Такія заяўнікі змогуць рэгістравацца на падачу дакументаў у асобнай катэгорыі — «Priglashenie UW dla 60 i starshe od detej i vnukov».

Па новай сістэме можна падаць дакументы ў візавыя цэнтры Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Баранавічаў і Пінска.

Аператар VFS Global адзначае: калі падчас праверкі рэгістрацыі ў візавым цэнтры будзе выяўленая неадпаведнасць названай катэгорыі, дакументы не прымуць.

Ваяводскія запрашэнні могуць выпісаць беларусы, якія жывуць у Польшчы з пастаянным дазволам на жыхарства, грамадзянствам, або якія жывуць у краіне не менш за пяць гадоў на падставе ДНЖ.

Каментары4

  • user
    23.05.2024
    А толку если по ПМЖ можно приглашать? Это же не новый тип визы
  • Бобр
    23.05.2024
    Молодцы поляки, я бы ацаніў гэта так: польскі бок падпісаўся ў сваёй безабароннасці перад візавымі дзялкамі, таму рашыў зрабіць палёгку для пенсіянераў, якія не маюць грошай каб заплаціць візавымі дзялкам.
  • Тэкля
    23.05.2024
    Чаму толькі па запрашэннях ад дзяцей і ўнукаў? Дзіўна....

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць