Здарэнне адбылося ў панядзелак на праспекце Ракасоўскага, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Інцыдэнт з бытавым прыборам, які выпушчаны некалькі гадоў таму, здарыўся на адной з кухняў у 12-павярховым доме на 18 пад'ездаў.
У выніку пажару, прычыну якога высвятляюць, атрымалі пашкоджанні сама мультыварка і кухонная выцяжка, былі закураныя навясныя шафы.
Гэта быў адзіны зарэгістраваны за суткі пажар у горадзе.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары