Па даных Reuters, прыватны самалёт з Маскам прызямліўся ў Пекіне 28 красавіка. Аб планах бізнэсмена наведаць Кітай публічна не абʼяўлялася. Візіт Маска супадае з аўтасалонам у Пекіне, які працягнецца да 4 мая, але ў Tesla няма стэнда на аўташоу.

Паводле крыніц Reuters, Маск мае намер сустрэцца з кітайскімі чыноўнікамі, каб абмеркаваць разгортванне праграмнага забеспячэння для цалкам аўтаномных аўтамабіляў (FSD) у Кітаі. Ён таксама хоча атрымаць дазвол на перадачу за мяжу даных, якія збіраюцца ў Кітаі.
Па словах галіновых экспертаў, складаныя ўмовы дарожнага руху ў Кітаі з вялікай колькасцю пешаходаў і веласіпедыстаў забяспечваюць больш сцэнарыяў для навучання алгарытмаў аўтаномнага ваджэння больш хуткімі тэмпамі.
FSD — самая сучасная версія праграмнага забеспячэння для аўтапілота ў машынах Tesla. Кампанія яшчэ не зрабіла яе даступнай у Кітаі, нягледзячы на заклікі кліентаў. Раней Маск заявіў, што Tesla можа разгарнуць FSD у Кітаі «вельмі хутка».
Tesla прадала ў Кітаі больш за 1,7 млн аўтамабіляў з таго часу, як выйшла на рынак у гэтай краіне дзесяць гадоў таму. З 2021 года кампанія захоўвае ўсе даныя, сабраныя яе аўтамабілямі, у Шанхаі, як таго патрабуюць кітайскія органы, і не перадае іх у ЗША. У Шанхаі таксама размешчаны завод Tesla.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары