На Брэстчыне скасілі вялікае поле квітнеючых цюльпанаў. Навошта гэта зрабілі?
У тыктоку з'явілася відэа з пакосам вялізнага поля з квітнеючымі цюльпанамі, якое знаходзіцца ў Іванаўскім раёне. Менш чым за суткі ролік сабраў амаль 100 тысяч праглядаў і каля сотні поўных здзіўлення каментароў, заўважыў Telegraf.news.

Ужо некалькі гадоў сацсеткі беларусаў скараюць відэа з плантацыі цюльпанаў фермерскай гаспадаркі «Знаходка Палесся», якая знаходзіцца ў вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна. Поле з тысяч цюльпанаў, якое празвалі «беларускай Галандыяй», і гэтай вясной прыкоўвала да сябе погляды мноства беларусаў.
А вось цяпер, калі цюльпаны яшчэ не адцвілі, іх скасілі трактарам. Карыстальнікі сацсетак не зразумелі, навошта гэта зрабілі?
«Сэрца баліць на такое глядзець, шкада кветкі», — выказалася адна з карыстальніц.
«Ой, як шкада, такую прыгажосць пад трактар!», — абурыўся яшчэ адзін каментатар.
«Ой, а навошта так з кветкамі?», — задаўся пытаннем яшчэ нехта.
Аднак, як патлумачыла дзяўчына, што зняла відэаролік, падобныя дзеянні — нармальны для вырошчвання гэтых кветак працэс.
«Як шкада, калі скошваюць такую прыгажосць! Але гэта неабходна для фарміравання цыбулін», — напісала яна ў суправаджэнні да відэа.
Як ні дзіўна, але кашэнне квітнеючых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял. Гэтая практыка паўсюдна выкарыстоўваецца і ў славутых сваімі кветкамі Нідэрландах.
Калі актыўны перыяд цвіцення цюльпана падыходзіць да канца, яго скошваюць касілкай, каб цыбуліна не марнавала сілы і рэсурсы на падсілкоўванне бутона, які вяне.
Дарэчы, эксперты адзначаюць, што галоўку цюльпана лепш абломваць рукой, а не секатарам.
Прадпрымальнік хацеў зарабіць на кветках да 8 Сакавіка, але застаўся вінны ў 5 разоў больш
«Я дагэтуль у сне прадаю кветкі». Ці ўдалося выйсці ў плюс валожынскай сям'і, якая ўклалася ў вырошчванне 7 тысяч цюльпанаў?
Дзе таннейшыя цюльпаны — у прадаўцоў на вуліцы ці ў краме?
Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
👀 Ян, «як ні дзіўна, але кашэнне цвітучых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял». А, па-вашаму, яны былі галяндзкія? Дадамо, слова «варожы» я вышэй ужыў у двукосьсі, толькі хамячкі гэта, вядома, не заўважылі.
🚜 Добра, Джон Дыр сам прыдумаў сталёвы плюг і іншыя прыблюды, але ягоную касу нельга было прычапіць не на тарахтар «іміні іво», а на «Бедаруса»? Вось такі местачковы лука-патрыятызам.
🌷 Таксама зусім ужо няўцямна, гэныя тульпаны так тамака й згніюць? Чаму не прадаць іх хоць за колькі гандлярам кветкамі, у пахавальныя бюры ці проста аддаць настаўніцам, бабцям ці каровам?
🏜️ І ці не ператворыць Бульбінгэм саміх тых, хто дапусьціў гэткую нядбайнасьць, у пасадачны матэрыял? Альбо, адкасіўшы «ц'вітучыя цюльпаны», гэны таксама адкосяць ад адказнасьці?
🍂 П.Н.: А як адкосяць гэтыя, што беларускія квітучыя ці квітнеючыя кветкі тутака пусьцілі на «ц'вітучую» трасянку?