Грамадства3939

Па сацсетках гуляе фота «аголенай Святланы Ціханоўскай». Разабраліся, адкуль пайшоў гэты фэйк

Хто з прапагандыстаў укінуў «пікантны» здымак у інфармацыйную прастору?

Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Апошнімі днямі фота «Ціханоўскай у купальніку» сталі выстаўляць памыйныя пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы. Здымак падхапілі фэйсбук-акаўнты, прысвечаныя крытыцы Офіса Святланы Ціханоўскай і іншых дэмакратычных структураў.

«Голая Святлана Ціханоўская». Фота з фэйсбука

Якая крыніца гэтага фота?

Калі скарыстацца зваротным пошукам па выявах, то высветліцца, што фота гуляе па розных расійскіх рэсурсах каля 15 гадоў па запытах накшталт «дзяўчына на фоне дывана».

Першая вядомая нам згадка фота з подпісам пра Ціханоўскую — гэта артыкул у «Мінскай праўдзе», які напісала прапагандыстка Дзіяна Шыбкоўская. Легенда артыкула такая:

«Святлана Ціханоўская была эскортніцай і выйшла замуж за Сяргея Ціханоўскага, які быў крымінальнікам і сутэнёрам». З улікам адсутнасці фактуры ў артыкуле навіна нагадвае эратычныя фантазіі самой прапагандысткі, а не спробу разабрацца ў мінулым сям'і Ціханоўскіх.

@nashaniva Па сацсетках гуляе дзіўнае фота «Святланы Ціханоўскай». Гэта ўкід прапаганды #беларусь #светланатихановская #святланаціханоўская #беларускаямова #белорусы #беларусьновости #нашаніва #лукашенко ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Ці Святлана Ціханоўская на фота?

Не, гэта не Святлана Ціханоўская. Параўнайце фота маладой Святланы і гэтай дзяўчыны.

Святлана Ціханоўская ў маладосці (з правага боку) і «эскортніца-Ціханоўская» з «Мінскай праўды». 

Гэта ж пацвярджаюць і нейрасеткі, якія параўноўваюць, наколькі падобныя людзі на фота.

Тое, што гэта дзяўчына — не Ціханоўская, пацвярджаюць і нейрасеткі. Вынік працы праграмы Image Analysis Toolset

А хто на фота?

На фота жанчына з Масквы. Яе клічуць Галіна і ёй 40 гадоў. Раней яна займалася манікюрам, а цяпер вучыць прадаваць на Wildberries. У Галіны муж і дзіця.

Вынік параўнання фота Галіны. Фота: «Мінская Праўда», старонка Галіны ў ВК

Такім чынам, фота — чарговы фэйк прапаганды.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары39

  • сэм
    22.04.2024
    Нават калі і Ціханоўская, дык што з таго. У чым сэнс гэтага ўкіда цяперашнім часам.
  • Жыве Беларусь
    22.04.2024
    Змаганне ябацек, яно такое...
  • Satan
    22.04.2024
    А даже, если бы и Тихановская была на фото, то и что? Ковёр кнч немного портит картину, а в остальном норм фотка. Чай, не в Иране живём. Хотя некоторым определенно хочется, чтоб как в Иране.

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску2

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое2

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў2

У Хабараўску знайшлі жывым вахтавіка з Мазыра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску2

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць