Пад выглядам беларусаў літоўцам пагражаюць «вярнуць Вільню» і «прыйсці да жонкі і дзяцей». Але гэта фэйкавыя акаўнты
Акаўнт, з якога рассылаюцца паведамленні, зроблены на неіснуючага чалавека, згенераванага нейрасеткай.

Блогерка Вольга Павук запыталася ў чытачоў у Facebook, ці ведаюць яны чалавека з імем «Васіль Маеўскі» і ці рэальны гэта чалавек. З ягонай старонкі літоўцам масава рассылаліся пагрозлівыя паведамленні, сэнс якіх зводзіцца да таго, што Літва хутка будзе захопленая «арміяй са ста тысячаў беларусаў». Пагражалі нават сваякам.
Мы вырашылі праверыць акаўнт «Васіля». І прыйшлі да высновы, што ён фэйкавы.

Па-першае, гэта акаўнт, створаны на неіснуючага чалавека. «Кіберпартызаны» расказалі нам, што ў іхніх базах фота такога чалавека не існуе. А нейрасетка, якая распазнае створаныя нейрасеткамі выявы, сцвярджае, што фота згенераванае.

Да таго ж, акаўнт апісаны як «ідэйны натхняльнік платформы Новая Беларусь». Але чалавек з такімі імем і прозвішчам ніколі не існаваў у публічным полі.
Па-другое, тэксты на старонцы перакладзеныя на беларускую абы як. У кожным допісе ў вочы кідаецца процьма памылак, адчуванне, што пераклад аўтаматычны.

Па-трэцяе, у старонкі відавочна купленыя фэйкавыя лайкі і сябры. Пасты «Васіля Маеўскага» лайкаюць акаўнты з краінаў Азіі, Амерыкі і Афрыкі, але цалкам адсутныя рэакцыі з Беларусі ды Літвы. Старонкі тых, хто лайкае публікацыі старонкі, напоўненыя фэйкавымі стокавымі фота.

Гэтая аперацыя магла быць зробленая беларускімі спецслужбамі, каб дыскрэдытаваць беларускі дэмакратычны рух у Літве.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ну бывае, нейрасетка як сон - такой фігні насьніць можа