Супрацоўнік вывесіў у музеі сваю карціну побач з карцінамі сусветна вядомага мастака — і быў звольнены
Праца вісела побач з творамі Эндзі Уорхала.

Музей «Пінакатэка сучаснасці» ў Мюнхене звольніў супрацоўніка за тое, што ён таемна вывесіў у музеі ўласную карціну ў адной прасторы з карцінамі Эндзі Уорхала. Праца правісела да закрыцця, піша newsru.co.il.
Адміністрацыя «Пінакатэкі сучаснасці» пацвердзіла, што работнік тэхнічнай службы быў звольнены, бо вывесіў сваю працу ў аддзеле сучаснага мастацтва, падзяліўшы выставачную прастору з Эндзі Уорхалам.
Супрацоўнік, які лічыць сябе мастаком, зрабіў гэта «ў надзеі здзейсніць свой прарыў».
51-гадовы мужчына таемна пранёс свой твор на выставу, ён лічыў сваю працу ў музеі часовай, якая забяспечвае яго, пакуль ён шукае сваё сапраўднае пакліканне.
Прадстаўнік Пінакатэкі таксама паведаміў, што карціна памерам 60 на 120 см была вывешаная раніцай, а заўважаная толькі пасля адкрыцця музея.
«Было прынята рашэнне пакінуць карціну навідавоку, пакуль галерэя адкрыта, і прыбраць яе пасля закрыцця ў 18:00», — дадаў ён. Карціна правісела ў музеі восем гадзін.
Маючы доступ да ўнутраных памяшканняў музея, тэхнік вывесіў сваю карціну на белай сцяне ў калідоры першага паверха ўсходняга крыла.
Пінакатэка адмовілася выдаваць сюжэт і стыль карціны, каб не заахвочваць жартаўнікоў-пераймальнікаў.
Кантракт з супрацоўнікам быў скасаваны, таксама яму забаронена ўваходзіць у памяшканні музея, справа перададзена ў паліцыю. Як мяркуецца, каб павесіць карціну, пачатковец-мастак прасвідраваў дзве дзіркі ў сцяне, што таксама трапляе пад артыкул аб наўмысным псаванні маёмасці.
Можна толькі гадаць, як адрэагаваў бы на такі акт самапіяру Эндзі Уорхал, кароль поп-арту.
Зрэшты, улічваючы характар мастака і яго мастацтва, можна ўявіць, што вельмі станоўча.
Пінакатэка сучаснасці (Pinakothek der Moderne) — мастацкі музей у Мюнхене, пад дахам якога размешчаны чатыры незалежныя адзін ад аднаго музея. Яго пастаянная калекцыя налічвае больш за 20 тысяч работ, уключаючы карціны вядучых мастакоў дваццатага стагоддзя.
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары