Грамадства33

«Чаму Вас не знайшлі? — Бо я нікому пра гэта не казаў»

На 87-м годзе жыцця спачыў Аляксей Канстанцінавіч Каўка, волат беларускага руху ў СССР, аўтар галоўнага твора дысідэнцкай беларускай літаратуры «Письмо русскому другу» (1977 год) пра гаротны стан роднай мовы і парушэнне канстытуцыйных правоў беларусаў. Добра, што «Наша Ніва» і калегі адгукнуліся на смерць выдатнага беларусіста. Хочацца дадаць пару штрыхоў з біяграфіі нябожчыка, піша ў фэйсбуку гісторык Андрэй Катлярчук.

Аляксей Каўка. Фота: facebook.com/andrej.kotljarchuk

Мы пазнаёміліся са спадаром Каўкам у далёкім 1989 годзе і досыць шчыльна сябравалі наступныя 5-6 гадоў. Я часта бываў у ягонай кватэры ля Беларускага вакзала. Тады спадар Каўка працаваў у аддзеле славянскіх літаратур усесаюзнага Інстытута сусветнай літаратуры. Хто не ведае, гэта палац у старой частцы Масквы, там, дзе адбываюцца падзеі рамана Булгакава «Майстар і Маргарыта» і дзе на адзін квадратны метр прыпадаюць два кандыдаты навук.

Аляксей Каўка — дзіця вайны, «з вогненнай вёскі». Маці памерла перад самай вайной, бацька загінуў у часы нацысцкай акупацыі. Гадаваўся ў хаце бацькавай сястры, потым у дзіцячым доме. Паступіў у Мінскі бібліятэчны тэхнікум, па яго словах, кузню беларушчыны, дзе лунаў дух адраджэння 1920-х гадоў.

Першую палову жыцця нябожчык рабіў камсамольскую, партыйную ды дыпламатычную кар’еру. Другая частка жыцця была прысвечаная беларушчыне і разбурэнню савецкай сістэмы.

Дзейнічаючы як той Конрад Валенрод Міцкевіча, Каўка вывозіў на Захад творы падпольнай беларускай літаратуры і мастацтва.

Ён быў адным з найрухлівейшых (цяпер кажуць мабільных) беларусаў, якіх я сустракаў. Лёгка мяняў месца працы і кірунак дзейнасці.

Быў першым старшынёй Таварыства беларускай культуры СССР, галоўным рэдактарам часопіса «Советское славяноведение», навукоўцам Акадэміі навук, дыпламатам МЗС, палітыкам, бацькам і дзедам, узорным дачнікам.

Ягоны «Ліст да рускага сябра» быў не проста творам самвыдату. Гэта была «бомба», бо ўпершыню твор пра Беларусь зачытвалі найбуйнейшыя радыёстанцыі свету. Ліст быў выдадзены на англійскай мове. КГБ БССР збіўся з ног, шукаючы «ворага», які спакойна працаваў у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР над манаграфіяй «Польша: отечество и социализм».

На мае пытанне, чаму Вас не знайшлі, адказ быў просты: «Бо я нікому пра гэта не казаў». Навука сучасным апазіцыянерам і канспіратарам…

Нябожчык быў бібліяфілам. Каштоўныя беларускія кнігі пачаў збіраць яшчэ ў Варшаве, дзе працаваў дарадцам пасольства СССР. Спадзяюся, беларускія калекцыянеры выйдуць на дачку ці ўнукаў нябожчыка каб набыць прыватную бібліятэку спадара Каўкі.

Менавіта ў доме Каўкі я прачытаў «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі» Вацлава Ластоўскага ды іншыя творы забітых НКВД беларускіх гісторыкаў. На той час гэтыя працы хаваліся ў спецсховах і не выдаваліся звычайным чытачам. Каўка пазнаёміў мяне з сынам гісторыка Міколы Улашчыка, завёў у кнігарню «Украінская кніга», падарыў зборнікі альманаха «Скарыніч», які выдаваў літаральна аднымі сваімі рукамі. Дзякуй за ўсе!

Жыццё яго біла, ён памятаў жахі нацысцкай акупацыі, трагічна загінуў ягоны сын — студэнт-славіст, які падаваў надзеі.

Але ўсе, хто ведаў нябожчыка, пацвердзяць, — гэта быў адзін з найаптымістычнейшых прадстаўнікоў нашага трохі «сумнага» народа.

Няхай Вам будзе пухам беларуская зямля, Аляксей Канстанцінавіч!

Каментары3

  • Біб
    23.03.2024
    Дзякую за аповед!
  • Біб
    23.03.2024
    Дзякую за аповед!
  • Юрий
    23.03.2024
    Таким уж ярым антисоветчиком он никогда не был. Правда, видимо, свойственная многим гуманитариям фронда была и ему присуща, своего рода заявка на интеллект выше среднего. Он, как литератор, впитал в себя таковое фрондёрство, истоки которого легко найти в шестидесятниках. Сейчас это можно назвать позёрством, от Вознесенского, Окуджавы, несть им числа.... Вот в Письме русскому другу это видится отчётливо. Алексей Константинович был, скажем так, сильном зависим от русской культуры. В хорошем, гуманистическом смысле. Но никаким антисоветчиком или русофобом А.К. не был. Как-то, помнится, мы, студенты, решили отметить дату 25 марта (неведение и фронда опять-таки!), но пришёл на наше собрание А.К. и рассказал нам о создании БССР, о всех сопутствующих перепетиях этого процесса. Мне лично тем самым преподал он серьёзный урок. И из партии он не выходил долго и упорно, хоть одна горячая голова постоянно поднимала вопрос об этом. Перед кем мне каяться? - риторически, уязвлённо однажды спросил меня А.К. Бывал я дома на Угловом у А.К., и всегда старался он если не накормить, так хоть чаем напоить. Без этого уйти от него не удавалось. И его маленький кабинет был просто творческой лабораторией, всё заставлено книгами, и каждая случайно взятая казалась обязательной к прочтению. Ещё бы отметил стиль его писем, даже кратких записок, в которых всегда находилось что-то неформальной, человеческое.

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен на дарагую клініку для Лукашэнкі6

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен на дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен на дарагую клініку для Лукашэнкі6

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен на дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць