Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020
Дысцыплінарны трыбунал (Athletics Integrity Unit) адхіліў беларускага трэнера Юрыя Маісевіча ад спорту на 5 гадоў за парушэнне правоў беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай на Алімпіядзе-2020 у Токіа. Трыбунал вызначыў, што Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паведаміла Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Гаворка ідзе пра былога трэнера бягухі Крысціны Ціманоўскай, якую члены беларускай дэлегацыі змушалі пакінуць Алімпійскія Гульні ў Токіа. Справа аб парушэнні этыкі была перададзена ў AIU Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) 30 верасня 2021 года. У студзені 2023 года Маісевічу было выстаўлена абвінавачванне ў парушэнні Кодэкса этыкі World Athletics.
Дысцыплінарны трыбунал вызначыў, што Юрый Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паколькі яго дзеянні былі прызнаныя «відавочнай абразай годнасці спартсмена і злоўжываннем […] уладай».
З 2021 года разгляд дысцыплінарнай справы па абароне правоў Крысціны Ціманоўскай і прыцягненні да адказнасці спартыўнага функцыянера суправаджалі юрысты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пазней спартсменка пераехала ў Польшчу і атрымала грамадзянства гэтай краіны.
Чытайце таксами:
Ціманоўская заваявала срэбны медаль на чэмпіянаце ў Польшчы
«Гэта не проста курортны раман ці момант помсты». Крысціна Ціманоўская пра развод і новыя адносіны
Ціманоўская прабегла 200 метраў з сімвалічным вынікам 23.34 і страціла прытомнасць
-
Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА
-
Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія
-
На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Этих старых пердунов на задворки спорта нужно отправлять!