Грамадства66

У Мінску бяруцца за маштабную замену адрасных таблічак на дамах

У Мінску на жылых дамах заменяць больш за 10 000 адрасных таблічак. Гэта анансавана ў тэлеграм-канале Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

Усяго плануецца абнавіць аншлагі на 5453 дамах. На новых таблічках будзе намаляваны лагатып раёна, пазначаны назва вуліцы на беларускай мове і нумар дома. Макеты ўзгодненыя з упраўленнямі архітэктуры і будаўніцтва адміністрацый сталічных раёнаў.

Работы праводзяць КУП ЖКГ раёнаў у жыллёвым фондзе, які яны абслугоўваюць. Замяніць таблічкі плануюць у трохгадовы перыяд згодна з зацверджанымі графікамі.

Устаноўка аншлагаў на жылыя дамы, як растлумачылі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы, спрыяе аператыўнасці працы розных аварыйных службаў горада, камунальнікаў, хуткай медыцынскай дапамогі, пажарнай службы і іншых.

Каментары6

  • Керн
    20.02.2024
    Бабло из бюджета само себя не украдет.
  • Dr. Someone
    20.02.2024
    Цікава, колькі бабла было выдзелена на распрацоўку так званага "дызайну" гэтых шыльдаў? 
    Такое ўражанне, што яго зрабіў нейкі ўмоўны Міхалыч, які толькі што асвоіў MS Word.
    Манахромны лагатып раёна ў такім маштабе - гэта ўвогуле дно!!! 
    Старыя на парадак стылёвейшыя.
  • Chvalujusia
    20.02.2024
    Ci ŭzhadnili z bondaravaj?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць