Грамадства1616

У пашпарты Новай Беларусі закралася прыкрая памылка

У пашпартах, падрыхтаваных беларускай дыяспарай, будуць выпраўленыя няправільныя карты, на якіх памылкова паказаная мяжа паміж Літвой і Беларуссю.

На картах няма Дзевянішскага выступу — кавалак тэрыторыі Літвы, якая ўразаецца ў Гродзенскую вобласць.

Дзевянішскі выступ пазначаны чырвонай іголкай

Офіс Ціханоўскай і Аб'яднаны пераходны кабінет, як паведамляецца, назвалі гэта «тэхнічнай памылкай» і вырашылі яе выправіць.

Распрацоўшчыкі пашпарта паведамілі «Нашай Ніве», што дызайн быў дасланы правільным, але пры друку ўзнікла тэхнічная праблема праз шырыню мікратэксту, што здараецца нярэдка. Абводка спрасцілася, але тэрыторыя выступа засталася незафарбаванай. Існуе шмат прыкладаў, калі краіны выпускалі пашпарты цэлымі партыямі з памылкамі, добра, што гэтую ўдалося заўважыць і выправіць, дадаюць распрацоўшчыкі.

Адказны за праект пашпартоў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі заявіў, што афіцыйны дызайн новых пасведчанняў асобы яшчэ не зацверджаны і «памылка будзе выпраўленая», піша LRT.

Мы ўдзячныя ўсім, хто звярнуў нашу ўвагу на гэтую праблему. Мы паважаем міжнародна прызнаныя межы Літвы — блізкага дэмакратычнага партнёра і саюзніка Беларусі», — гаворыцца ў заяве Офіса Ціханоўскай.

Каментары16

  • Хуч
    14.02.2024
    Лятоўцы гэтага не даруюць. Яны вельмі трапяткая ставяцца да сваёй тэрыторыі.
  • Памылка
    14.02.2024
    Можна было скараціць да "У пашпарты Новай Беларусі закралася".
  • Так
    14.02.2024
    Калі б такую памылку зрабіла іншая палітычная сіла, у некаторых СМІ і новых беларусских каналах, магчыма ўжо б пісалі, што гэта тэрытарыяльныя прэтэнзіі і ён хоча забраць тую тэрыторыю :D

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць