Здароўе77

Яшчэ адной дзяўчынцы з СМА сабралі $1,8 мільёна на ўкол. Але яна не адзіная, каму патрэбна дапамога

Шанс на якаснае жыццё атрымала чатырохгадовая Ліза Церабавец з Мазыра, якая мае дыягназ спінальна-мышачная атрафія 2 тыпу.

Фота: старонка liza_sma_sos у інстаграме

Сёння мама дзяўчынкі паведаміла ў сацсетках пра тое, што атрымалася сабраць усю неабходную суму. На відэа бачна, што жанчына з цяжкасцю стрымлівае эмоцыі і амаль што плача.

— Жадаю яшчэ раз вымавіць словы: «Збор закрыты». Мы шчыра ўдзячны ўсім і кожнаму за дапамогу і падтрымку, хто адкрываў сваё сэрца для Лізанькі, усім нізкі паклон. Галоўную падзею — увядзенне прэпарата — будзем чакаць з нецярпеннем. Канешне, эмоцыі перапаўняюць.

Шмат хто з беларускіх блогераў падтрымаў дзяўчынку: нехта пералічваў грошы, нехта ладзіў дабрачынныя акцыі, латарэі і распродажы, прыбытак ад якіх пераводзіў на рахунак Лізы Церабавец.

Зараз сродкі будуць акумуляваны і пераведзены на рахунак РНПЦ «Маці і дзіця». На гэты раз у зборы фінансаў паўдзельнічала нават Міністэрства аховы здароўя, якое дадало суму, якой не хапала (за кошт пазабюджэтных спонсарскіх сродкаў).

Мяркуючы па старонцы збору ў інстаграме, па стане на 4 лютага было сабрана каля 60% сумы — амаль 1,1 мільёна даляраў. То-бок Міністэрства аховы здароўя пералічыла каля 726 тысяч даляраў.

У Беларусі прэпарат Zolgensma для дзяцей з СМА не выдаецца бясплатна (адна ін’екцыя каштуе каля 1 мільёна 820 тысяч даляраў). У суседняй Польшчы, напрыклад, з 2022 года ён уваходзіць у спіс лекаў, сродкі на закуп якіх выдзяляе дзяржава (укол планавалі рабіць дзецям ва ўзросце да 6 месяцаў пасля абследавання). Бацькам дзяцей з цяжкім генетычным захворваннем не трэба адкрываць зборы і губляць час.

Тым часам у Беларусі працягваецца збор сродкаў для трохгадовай Веранікі Хмылкоўскай з Гродна. У дзяўчыны СМА 3 тыпу. На 5 лютага ў бацькоў атрымалася сабраць каля 33% неабходнай сумы — 609 тысяч даляраў. У сям’і засталося зусім мала часу да пункту невяртання, бо зрабіць укол Zolgensma можна толькі да таго моманту, пакуль вага дзіцяці не перавысіла 13,5 кілаграма − Вераніка ўжо важыць 12,3 кілаграма.

@nashaniva Беларусь ратуюць дзяцей з цяжкімі хваробамі #Мозырь #Гродно #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #сма #золгенсма ♬ Inspirational - neozilla

Каментары7

  • Грошы
    06.02.2024
    Прадаць катэдж лукашэнкаўскай варышкi з лукашэнкаўскага следчага камiтэта. I iншыя катэджы лукашэнкаўскiх варышак, усiм хопiць каму трэба.
  • беларускія вучоныя
    06.02.2024
    занятыя вакцынацыяй...
  • Абармот
    06.02.2024
    Грошы, вельмі слушная прапанова

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць