Грамадства3939

Пазняк: Беларусы ўнутры краіны маўчаць і чакаюць зручнага моманту, каб паўстаць

Многія беларусы спадзяюцца на дапамогу Захаду ў імкненні да дэмакратычных перамен, але «ніхто за нас нічога не зробіць, калі мы самі не зробім», заявіў 27 студзеня на сустрэчы з суайчыннікамі-эмігрантамі ў Лодзі (Польшча) лідар руху «Вольная Беларусь», былы старшыня Беларускага народнага фронту (БНФ) Зянон Пазняк, паведамляе «Позірк».

На яго думку, «гэтая псіхалогія, што нам нехта дапаможа, вельмі глыбока ўкаранілася ў Беларусі», але ў заходніх краін «свае інтарэсы». Перамен магчыма дасягнуць толькі тады, калі з’явіцца ўласны «моцны рух».

«Нас у Польшчы 120 тыс. налічылі. Але мы — эміграцыя. Палова ці больш за палову тут проста выжываюць. Вялікіх перспектыў тут няма. Нашыя перспектывы — там, [унутры Беларусі]», — адзначыў палітык.

«Самае галоўнае — гэта людзі, якія засталіся ў Беларусі, — дадаў ён. — Я маю кантакты з такімі людзьмі. Я вам скажу, што вельмі шмат людзей толькі чакаюць зручнага моманту, [каб паўстаць]. Лукашэнку ніхто не падтрымлівае. Ну, як ніхто? 20%, напэўна, падтрымлівае. Улічваючы бюракратыю».

Паводле слоў Пазняка, першае пытанне, якое ён задае людзям, якія прыязджаюць у Польшчу, — «што новага ў Беларусі?»

«Што ў тралейбусе, што на вуліцы? Як паводзяць сябе беларусы? Адказ: маўчаць, — сказаў ён. — Калісьці ў Карамзіна спыталі: як там у Расіі. Ён адказаў: воруют-с. А ў Беларусі — маўчаць. Таму што нельга гаварыць, пасадзяць. Але людзі разумеюць, чакаюць моманту. І гэта добра, гэта развіваецца».

«Сіла — там, — паўтарыў лідар «Вольнай Беларусі». — І наша задача — рабіць так, каб гэты дух мацаваўся».

Пазняк падкрэсліў, што спосабы барацьбы з рэжымам Лукашэнкі ёсць, прычым «канкрэтныя», але іх нельга адкрыта агучваць, бо ўлады змогуць да гэтага падрыхтавацца.

Важным складнікам змагання з дыктатурай ён лічыць полк імя Кастуся Каліноўскага.

«[Ва Украіне] ідзе вайна, і [відавочна, што] без сілы вырашыць праблемы не ўдасца. Можа, гэтая сіла не ўступіць у барацьбу, але важна, каб яна была. Таму наша пазіцыя — мы абапіраемся на полк усімі магчымымі сродкамі. Дапамагаем, збіраем грошы, на пікапы, аўтобусы, дроны і гэтак далей. У гэтым наша вялікая надзея. Без войска, без узброенай сілы тут нічога не зробім», — перакананы палітык.

Каментары39

  • Ага
    29.01.2024
    Тыя 20% што за Лукашэнку гэта ў асноўным мянты, ідэолагі, чыноўнікі, суддзі, кдбшнікі І іх сем'і. Вось партрэт электарату Лукашэнкі.
    Астатнія беларусы даўно і масава супраць яго.
  • Рабі немагчымае - і пераможаш!
    29.01.2024
    Што мне асабліва падабаецца ў Пазьняку, гэта тое, што калі ўсе астатнія ўжо склалі лапкі і не бачаць выйсця, выходзіць Пазьняк і зажыгае полымем змагання за Вольную Беларусь сэрцы беларусаў.
    І робіць немагчымае ў, здавалася б, безнадзейнай сітуацыі.
  • Gorliwy Litwin
    29.01.2024
    яны чакаюць факса ад Пазьняка каб паўстаць. Дык чамy ён не дасылае?

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць