Грамадства22

Ад дзяржаўных беларуска-расійскіх медыя плюецца нават Прыдыбайла

Прапагандысты Расіі і Беларусі чакаюць новай хвалі грошай, якая на іх абрынецца са стварэннем медыякампаніі Саюзнай дзяржавы. Яна возьме на сябе каардынацыю прапаганды ў друку, інтэрнэце і на тэлебачанні. Рыгор Азаронак і Канстанцін Прыдыбайла абмеркавалі новыя гарызонты, што адкрываюцца перад імі.

Рыгор Азаронак намякнуў, што расійскія прапагандысты саступаюць беларускім, ім ёсць чаму павучыцца.

«Ну вось, напрыклад, тая ж сітуацыя з Надзеждзіным. Чаму б не абмеркаваць сітуацыю з дваццатым годам? Як у нас было, і як мы гэта пераадольвалі? Бо калі цяпер данаціш Надзеждзіну, ты фактычна данаціш на УСУ», — адкрыў дасведчаны беларускі прапагандыст расійскаму, дзе пакуль да такога не дадумаліся.

«Бо гэта кандыдат паразы, гэта кандыдат капітуляцыі. Гэта кандыдат таго, каб адтуль сышлі рускія войскі, і УСУ там выразалі ўсё насельніцтва Данецка», — патлумачыў Азаронак.

«Такі сімбіёз, агульны погляд — ён патрэбны. Як бачыш медыяхолдынг і гэтак далей?» — спытаў Азаронак Прыдыбайлу.

Прапагандыст добра фінансаванай расійскай медыякампаніі RT адказаў, што не ведае шмат чаго пра дзейнасць структуры тэлерадыёкампаніі Саюзнай дзяржавы, але ў яго шмат пытанняў.

«І я нават не ўсё, у прынцыпе, выказваю публічна, і, скажам так, нават прасілі не гаварыць гэта публічна. Але, шчыра кажучы, ну часам зло бярэ, таму што той кантэнт, які мы бачым цяпер, ён не вытрымлівае ніякай крытыкі абсалютна. У дадзенай сітуацыі я выступаю як, ведаеш, такі змагар ці там ліберал, які ўсё гэта бачыць, і проста хоча плявацца і казаць: хлопцы, а куды ідуць дзяржаўныя грошы?» — адказаў Прыдыбайла, нібыта ён стварае зусім іншы кантэнт. 

Сам Прыдыбайла ў 2020 годзе так асвятляў пратэсты, што шмат хто з яго блізкіх сяброў паведаміў, што ён для іх памёр. Прыдыбайла таксама ўвайшоў у беларускую гісторыю тым, што назваў беларусаў «тупымі».

Апошні яго публічны фэйл на беларускай глебе быў, калі ён запосціў нібыта «голую вечарынку ў штабе БНФ». Але той здымак насамрэч быў зроблены не ў Беларусі, а ў Расіі, дый на дзясятак гадоў пазней. 

Самы апошні публічны прыклад яго самаадданай працы на прапаганду — фэйкавы званок на тэлеканал «Дождж». Прыдыбайла не прыдумаў нічога лепшага, як павесяліцца на тэме людзей, якія замярзаюць у шэрагу расійскіх рэгіёнаў. Ён пазваніў на тэлеканал і прадставіўся жыхаром Ліпецка, што замярзае без ацяплення. Гэта яго павесяліла.

Але стварэнне медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы — гэта хутчэй не пра кантэнт, а пра грошы. Напрыклад, Прыдыбайла, паводле звестак ФБК, у 2021 годзе атрымліваў на RT штомесяц больш за 4000 даляраў. Нават кіраўнікі беларускіх медыякампаній зарабляюць менш. З набліжэннем да расійскіх грошай яны відавочна спадзяюцца на большае.

@nashaniva Азаронак стаў інвестарам! Праўда, не сапраўдным #григорийазаренок #азаронак #беларусь #мінск #беларускітыкток #беларускіцікток #навіны #лукашенко #беларусьновости #газпром ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Каментары2

  • даведка
    24.01.2024
    Понять, сколь эффективно будут работать союзный медиахолдинг и тратиться огромные средства, можно на примере самого Григория Азарёнка, который ночью на СТВ вещает в одно время с Соловьёвым на РТР-Беларусь.
  • жыхары дна
    25.01.2024
    прыдыбайло, якое плюецца ў самога сабе.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць