Расійскія вайскоўцы перайшлі ў новы наступ пад Аўдзееўкай і Бахмутам — аналітык Bild
Прыкладна тры тыдні з канца снежня расійскія войскі не праводзілі наступальных дзеянняў на ўсходзе Украіны. Зараз яны зноў спрабуюць атакаваць.

Расійскія вайскоўцы перайшлі ў новы наступ пад Аўдзееўкай і Бахмутам, выказвае меркаванне эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке.
Мяркуючы па адным з відэа, напярэдадні ў завею калона расійскіх танкаў і БМП наступала на Аўдзееўку з паўночнага ўсходу з-пад Краснагораўкі. Яны дайшлі да абарончай лініі УСУ каля Аўдзееўскага кар'ера. Чым скончылася бітва — невядома.
Як адзначае Ропке, раней УС РФ спрабавалі ўзяць Аўдзееўку з паўночнага захаду ў раёне Стэпавага, з паўднёвага захаду каля Паўночнага і з паўднёвага ўсходу з боку Данецка. Нядаўняя атака з паўночнага ўсходу стала «адносна новым» напрамкам штурму.

Пад Бахмутам УС РФ выкарыстоўваюць разбураны горад як зыходную кропку для прасоўвання на захад на пазіцыі УСУ. На днях у наступ там перайшлі расійскія танкі і БМП.
Нягледзячы на некалькі ўзроўняў супрацьдроннай абароны, расійскую бронетэхніку знішчылі ўкраінскія беспілотнікі-камікадзэ, атака была адбітая.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары