Грамадства1414

Даносчыца Бондарава ідзе ў дэпутаты Мінгарсавета

Даносчыца Вольга Бондарава падала дакументы на рэгістрацыю кандыдаткай у Мінскі гарадскі савет. 42-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта вылучаецца ад Камуністычнай партыі на Шугаеўскай акрузе №57. Яна не збірала ніякіх подпісаў у сваю падтрымку, яе механічна дададуць у бюлетэні як вылучэнку ад партыі.

Кандыдаты ў дэпутаты абавязаныя ўказваць свае ранейшыя судзімасці, таму Бондаравай давядзецца прызнацца ў тым, што яе каралі за кантрабанду цыгарэт у Польшчу.

Шанцаў перамагчы ў Бондаравай ніякіх. Па яе акрузе вылучаюцца адразу два больш салідныя кандыдаты. Гэта начальнік аддзялення ідэалагічнай працы в/ч 3214 Міхаіл Адамчык, а таксама завуч гімназіі №38 Святлана Пазняк. Яны абое збіралі подпісы ў сваю падтрымку, а таксама правялі сход працоўнага калектыву, які вылучыў іх у кандыдаты.

@nashaniva Што трэба зрабіць, каб прагаласаваць беларусам замежжа? #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #выборы2024 #выборыбеларусь ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Каментары14

  • Пытанне
    16.01.2024
    Хто стаіць за гэтай бондаравай? Хто яе крышуе?
  • No
    16.01.2024
    Дармаедка, кантрабандыстка, даносчыца, камуністка, рускамірка. 
    Які прыгожы "чалавек" хоча паісці па слядам былога дырэдактара калгасу Астравец
  • фі-фі лалогія
    16.01.2024
    Слова "Даносчыца" у загалоўку можна трактаваць толькі ў значэнні "чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй".Іначай у дачыненні НН актывізуецца стандартная фраза з пратаколу: "па прычыне асабістай непыязні"...   

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў7

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года5

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?46

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

У Краснадарскім краі ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў7

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць