Культура

«Крэмулятар» Сашы Філіпенкі атрымаў прэстыжную літаратурную прэмію

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай прэміі «Трансфюж». На цырымоніі, якая прайшла ў Парыжы, ягоны раман «Крэмулятар» быў названы «Найлепшым еўрапейскім раманам 2023 года», паведамляе «Радыё Свабода».

Саша Філіпенка. Фота з фэйсбука

Прэмія «Трансфюж» уручаецца ў намінацыях «Найлепшы еўрапейскі раман», «Найлепшы французскі раман», «Найлепшы дэбют», «Найлепшае эсэ», «Найлепшая кніга пра кіно», «Найлепшая кніга пра тэатр».

Сярод яе ранейшых уладальнікаў былі такія вядомыя еўрапейскія творцы, як Паола Сарэнтына, Катрын Міўляк, Ян Муа, Гаспар Кеніг, Артур Дрэйфус і іншыя.

39-гадовы Саша Філіпенка — вядомы беларускі расейскамоўны пісьменнік. Ён родам з Мінска, але жыве ў эміграцыі. Філіпенка напісаў раманы «Чырвоны крыж», «Цкаванне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртанне ў Астрог», «Крэмулятар», шмат апавяданняў і п'есаў. Ягоныя творы перакладзеныя больш як на 10 моваў.

Філіпенка быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэсных акцый у Мінску ў 2020 годзе, асудзіў поўнамаштабнае ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022-м.

Раман «Крэмулятар» прысвечаны падзеям, якія адбываліся ў часы сталінскіх рэпрэсій. Ягоны герой Пётр Несцярэнка — дваранін і ўдзельнік Белага руху, які стаў агентам НКВД і першым дырэктарам Маскоўскага крэматорыя. Днём Несцярэнка крэміраваў савецкую эліту, памерлую сваёй смерцю, а ўначы — целы расстраляных у НКВД.

Несцярэнку арыштоўваюць праз дзень пасля нападу нацыстаў на СССР і абвінавачваюць у шпіянажы. Яго перавозяць у саратаўскую турму і праз допыты, якія вядзе там малады энкавэдэшнік, успаміны і мастацкія маналогі вязня з каханай жанчынай чытачы знаёмяцца з трагічным лёсам чалавека і гісторыяй з неверагодным фіналам.

Чытайце таксама:

Маскоўскі тэатр адмяніў прэм'еру спектакля «Крэмулятар» паводле Сашы Філіпенкі

Саша Філіпенка: Людзі, якія ўсё жыццё займаюцца мастацтвам кампрамісу, гуляюць заведама прайграную партыю

«Чытаеш допыт у НКВД і ўяўляеш, як гэта адбываецца на фоне славутых дзвярэй ГУБАЗіКа». Дзмітрый Гурневіч пра «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць