Свет11

У ЗША новы выпадак страляніны ў школе: некалькі параненых, нападнік застрэліўся

Некалькі чалавек атрымалі раненні ў чацвер раніцай у выніку страляніны ў школе Perry High School у амерыканскім штаце Аёва. Інцыдэнт адбыўся ў першы дзень пасля школьных канікул, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Фота: Scott Olson/Getty Images

Як паведамілі агенцтвы CNN і NBC са спасылкай на шэрыфа акругі Далас Адама Інфантэ, нападнік скончыў жыццё самагубствам, а колькасць ахвяр і характар раненняў пакуль удакладняюцца.

Сам шэрыф Інфантэ падчас прэс-канферэнцыі пацвердзіў, што асоба нападніка ўстаноўленая, але ад далейшых каментароў устрымаўся. 

Мясцовае інфармацыйнае агенцтва WHO 13 пазней назвала імя стралка — Дылан Батлер, ён вучыўся ў гэтай самай школе. Адзін з трох параненых — дырэктар школы Дэн Марбургер, які быў тэрмінова дастаўлены ў бальніцу і прааперыраваны з-за агнястрэльных раненняў.

Дылан Батлер

Інфантэ таксама адзначыў, што стральба пачалася а палове восьмай раніцы, калі заняткі яшчэ не пачыналіся і ў будынку школы было параўнальна няшмат вучняў, што, верагодна, дазволіла пазбегнуць большай колькасці ахвяр.

Паліцыя прыбыла на месца злачынства ўжо праз 7 хвілін. Пазней да паліцыянтаў далучыліся агенты ФБР і супрацоўнікі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, многіх школьнікаў, якія прыехалі ўжо пасля інцыдэнту, адправілі па дамах. Мама адной з дзевяцікласніц расказала, што яе дачку літаральна прагналі ад школы ў 07:45, а Эрыка Джоліф, маці шасцікласніка Аміра, праз гадзіну пасля здарэння сказала журналістам, што ўсё яшчэ не ведае, дзе знаходзіцца яе сын, але вельмі спадзяецца, што з ім усё ў парадку.

Школа Perry High School знаходзіцца ў мястэчку Пэры з насельніцтвам крыху больш за 8 тыс. чалавек, размешчаным на паўночны захад ад сталіцы штата, горада Дэ-Мойн. Яна ўваходзіць у школьную сетку мясцовай грамады, у якой у агульным ліку навучаецца 1785 чалавек.

Каментары1

  • Common sense
    04.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза138

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

Лукашэнка зноў ляціць у Расію10

«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын6

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста3

Выходзіць «Аватар: Полымя і попел». Ці ён здзівіць гледачоў?5

Мусульманскія банды ўзялі пад кантроль брытанскую турму, поўную наркотыкаў16

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў18

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў64

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць