Грамадства2525

Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці

Стваральніца праектаў «Дзікае паляванне» і «Карнікі Беларусі» Яніна Сазановіч паўдзельнічала ў шоу «Шчыра кажучы» тэлеканала «Белсат». Падчас перадачы яна зрабіла некалькі рэзанансных заяў. Неўзабаве канал выдаліў відэа і вярнуў яго толькі на наступны дзень, дадаўшы субцітр. Вось што кажуць бакі канфлікту.

Яніна Сазановіч. Фота: скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы»

Што адбылося?

У эфір выйшла перадача «Шчыра кажучы», куды прайсці паліграф запрасілі Яніну Сазановіч. Яе распытвалі пра скандал з Чорнай кнігай Беларусі, куды пранік губазікавец, пра тое, хто за гэта адказны, пра стаўленне да розных прадстаўнікоў апазіцыі. Сярод іншага Яніна выказала меркаванне, што Франак Вячорка і Аляксандр Азараў з'яўляюцца агентамі лукашэнкаўскіх спецслужбаў (але дадала, што доказаў не мае).

Праз некалькі гадзін відэа было выдалена з сацсетак «Белсата», што толькі дадало ўвагі да выпуску. Многія пабачылі ў гэтым цэнзуру.

Афіцыйная пазіцыя «Белсата»

Тэлеканал «Белсат» апублікаваў афіцыйную заяву па сітуацыі. 

У ёй гаворыцца, што рэдакцыя дапусціла памылку і рашыла часова зняць выпуск з публікацыі.

«У чым была гэтая памылка? Госця праграмы, якога правяраюць паліграфам, няможна пытаць пра асабістыя меркаванні ці падазрэнні ў дачыненні да іншых асобаў. Гэта супярэчыць этыцы і можа ўвесці ў зман гледача, бо паліграф пацвярджае ці зняпраўджвае выключна перакананні героя ў сваім меркаванні, а не факт учынкаў іншых асобаў.

У той жа час іншая асоба, якой тычыцца пытанне, у фармаце праграмы не мае магчымасці адказаць на меркаванне або абвінавачанне, што можа нанесці ёй маральныя пакуты. У сувязі з гэтым відэа мусіла змяшчаць надпіс, які нагадвае пра спецыфіку працы паліграфа.

Тэлеканал «Белсат» прыносіць прабачэнні ўсім датычным асобам, якім гэтае выданне магло нанесці маральную шкоду.

Выданне неўзабаве зноў з’явіцца на нашых лічбавых платформах», — гаворыцца ў каментары «Белсата».

Версія Яніны Сазановіч

Перадачу запісвалі ў сярэдзіне лістапада. У каментары «Нашай Ніве» Яніна Сазановіч адзначае, што з ёй загадзя не абмяркоўвалі пытанняў, якія будуць задаваць. Таксама не было ніякага спіса забароненых тэм або асоб, пра якіх няможна будзе казаць. Праяваў цэнзуры яна не заўважыла і падчас здымак праграмы.

На думку Яніны, тэлеканал «Белсат» выдаліў відэа з яе ўдзелам не з уласнай ініцыятывы.

«Хоць Франак Вячорка і напісаў, што не мае да гэтага ніякага дачынення і палову дня правёў без інтэрнэту, я на 99% упэўненая, што гэта адбылося на запыт Вячоркі», — лічыць Яніна Сазановіч.

У афіцыйную версію, якую апублікаваў тэлеканал «Белсат», Сазановіч таксама не верыць.

«Я не думаю, што перад тым, як выпусціць праграму ў эфір, кожны выпуск не праглядае вялікая колькасць людзей, каб дапусціць тую «памылку», пра якую ў афіцыйнай заяве кажа «Белсат».

У іншых выпусках «Шчыра кажучы» ніколі не было пытанняў да іншых гасцей, якія выказвалі сваё меркаванне пра іншых людзей. Госці праходзяцца па некаторых асобах вельмі добра, але толькі ў маім выпадку пасля слоў у адрас пэўных людзей адбылася такая сітуацыя», — кажа Сазановіч.

Старшы дарадца Франак Вячорка раней адрэагаваў на абвінавачанні ў свой бок. Ён напісаў у фэйсбуку, што цэлы дзень правёў без інтэрнэту, а калі адкрыў, то жахнуўся.

Вячорка паведаміў, што не мае дачынення да выдалення відэа з ютуб-канала «Белсата». І дадаў, што лічыць цэнзуру шкоднай, а выдаленне кантэнту ў эпоху інтэрнэту — бессэнсоўным.

Выпуск перадачы з Янінай Сазановіч урэшце вярнуўся на ютуб. Відэа перазагрузіліся на канал «Белсата», у кадры з'явіўся субцітр: «Паліграф паказвае толькі перакананні гасцей. Адказ тэставанай не варта ўспрымаць як факт».

Чытайце таксама:

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Год таму ЧКБ і Байпол расказвалі пра агента — але вось што

Што такое Infopoint, доступ да якога атрымаў агент ГУБАЗіКа?

Пракурор, супрацоўнік банка, начальнік аддзела Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКа

Каментары25

  • барадзед
    06.12.2023
    белсат нейкай хернёй займаецца
    даўно зразумела што гэта перадача тупое хайпажорства, а тут яшчэ і смешныя выдаленні-вяртанні
  • Кінолаг
    06.12.2023
    Гэта вы яшчэ не глядзелі белсатаўскі серыял "Працэсы". Кормяць гледачоў гаўном, а ўсе думаюць, што так і трэба.
  • Ботаферма Ф
    06.12.2023
    Трэба грамадскасьці, палітыкам, актывічтам арганізаваць расследванне, бо, калі Сазановіч кажа праўду, то офіс - гэта коэатура кдб

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць