Усяго патроху

Дзіўны сэкс гэтых кажаноў здзівіў даследчыкаў

Выявілася, што сератынавыя кажаны, здаецца, не маюць сэксу з пранікненнем, як іншыя млекакормячыя. Новае даследаванне выявіла затое, што самцы выкарыстоўваюць свае непрапарцыйна вялікія пенісы як руку.

Фота: Wikimedia Commons / Mnolf

Кажаны — адна з самых шматлікіх груп сысуноў (млекакормячых), саступаюць яны толькі грызунам. Але мы ўсё яшчэ вельмі шмат пра іх не ведаем, часткова дзякуючы іх начному і адасобленаму ладу жыцця. У некаторых відаў, напрыклад, самкі кажаноў здольныя захоўваць сперму, сабраную перад упадзеннем у спячку, што дазваляе ім зацяжарыць увесну пасля выхаду са сну. Іншыя віды могуць затрымліваць развіццё сваіх аплодненых эмбрыёнаў, пакуль умовы для паспяховай цяжарнасці не стануць лепшымі.

Аўтары новага даследавання, апублікаванага ў панядзелак у часопісе Current Biology, кажуць, што іх цікаўнасць першапачаткова выклікала характэрная асаблівасць, знойдзеная сярод самцоў нетапыраў ці сератынавых кажаноў (Eptesicus serotinus): іх непрапарцыйна доўгія (па мерках кажаноў) пенісы.

Каб праясніць сітуацыю, даследчыкі з швейцарскага University of Lausanne звярнуліся па дапамогу да цэнтра рэабілітацыі кажаноў ва Украіне, а таксама нідэрландскага даследчыка Яна Юкена. Каманда вывучыла гадзіны відэазапісаў, на якіх кажаны займаюцца сваімі справамі, сярод якіх было задакументавана 97 выпадкаў спарвання. У выніку навукоўцы не знайшлі доказаў таго, што Eptesicus serotinus маюць сэкс з пранікненнем.

Замест гэтага пеніс самца павялічваецца, пакуль не дасягне похвы самкі. У працэсе спарвання, падчас якога самец хапае самку за патыліцу, пеніс нібы здымае ахоўную хваставую мембрану, якая атачае вульву, а затым застаецца прыціснутым да яе на працягу доўгага часу. Сярэдняя працягласць гэтых сэксуальных кантактаў складала каля 53 хвілін, але самая доўгая зарэгістраваная «пасцельная сцэна» доўжылася больш за 12 гадзін.

Каманда таксама вывучыла ў лабараторыі як жывых, так і мёртвых сератынавых кажаноў, выявіўшы некалькі іншых асаблівасцяў, звязаных з палавымі органамі. Напрыклад, пенісы самцоў прыкладна ў сем разоў даўжэйшыя за похвы самак, а галоўкі гэтых пенісаў маюць форму сэрца і прыкладна ў сем разоў шырэйшыя за адтуліну похвы. Шыйка маткі ў самак таксама незвычайна доўгая, што можа дапамагчы іх арганізму назапашваць або быць больш пераборлівым у дачыненні да спермы.

Увогуле, доказы сведчаць пра даўнюю «гонку ўзбраенняў» паміж самцамі і самкамі сератынавых кажаноў, заўважае Gizmodo. Яны, напрыклад, выкарыстоўваюць свае хваставыя перапонкі для палёту і захопу насякомых, але самкі выкарыстоўваюць іх таксама, каб пакрыць свае ніжнія часткі і абараніць сябе ад самцоў. Каб справіцца з гэтай перашкодай, самцы могуць выкарыстоўваць свае вялікія пенісы, каб пераадолець хваставую мембрану і дасягнуць вульвы.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што іх высновы на гэты момант толькі ўскосна сведчаць аб непранікальным метадзе апладнення. Хоць жываты самак выглядалі вільготнымі пасля эпізодаў спарвання, што сведчыць, напрыклад, аб наяўнасці спермы, але каманда не змагла даказаць, што сперма пераносілася падчас акту і што гэты перанос прывёў да паспяховай цяжарнасці.

Каманда плануе працягнуць больш дакладнае даследаванне, якое будзе вывучаць спарванне сератынавых кажаноў зблізку, у натуралістычных умовах. Яны таксама спадзяюцца даследаваць, ці сустракаецца гэтая стратэгія спарвання ў іншых відаў кажаноў.

Каментары

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць