Здароўе11

Што такое «сіндром смажанага рысу»

Захворванне, якое атрымала назву «сіндром смажанага рысу», выклікала паніку ў інтэрнэце ў апошнія тыдні пасля таго, як у адной з сацсетак усплыла інфармацыя пра 20-гадовага хлопца, які памёр яшчэ ў 2008 годзе. Мікрабіёлаг тлумачыць гэты від харчовага атручвання — і як яго пазбегнуць.

Фота: vecteezy

Як паведамлялася ў сацсетках, 20-гадовы студэнт каледжа памёр пасля таго, як з'еў спагецці, якія ён жа сам прыгатаваў і пакінуў не ў халадзільніку, а пасля разагрэў і з'еў іх пяць дзён апасля. Харчовае атручванне ў выпадках, калі прыгатаваная ежа занадта доўга застаецца пры пакаёвай тэмпературы, выклікаецца бактэрыяй пад назвай Bacillus cereus.

Нягледзячы на ​​тое, што смерць у падобных выпадках здараецца рэдка, B. cereus можа выклікаць страўнікава-кішачныя захворванні, калі ежа не захоўваецца належным чынам. Некаторыя простыя правілы, якія трэба ведаць кожнаму, дапамогуць абараніць сябе.

Што такое «сіндром смажанага рысу»?

Baccilus cereus — звычайная бактэрыя, якая сустракаецца ва ўсім навакольным асяроддзі. Яна пачынае выклікаць праблемы, калі трапляе ў некаторыя прыгатаваныя прадукты, якія не захоўваюцца належным чынам. Крухмалістыя прадукты, такія як рыс і макароны, часта з'яўляюцца прычынай атручвання, але ж ахвярай B. cereus могуць стаць і вараная гародніна, і мясныя стравы.

Bacillus Cereus / Фота: Smith Collection/Gado/Getty Images

Некаторыя бактэрыі могуць выпрацоўваць таксіны. Чым даўжэй ежа захоўваецца пры пакаёвай тэмпературы, тым больш верагоднасць росту колькасці гэтых таксінаў. B. cereus пры гэтым мае хітрык: яна вырабляе клеткі, вельмі ўстойлівыя да награвання. Такім чынам, калі нагрэў рэшткаў ежы да высокай тэмпературы можа знішчыць іншыя тыпы бактэрый, гэта можа не дапамагчы, калі ежа заражаная B. cereus.

Якія сімптомы?

Сімптомы заражэння B. cereus уключаюць «стандартны набор»: дыярэю і ваніты. Фактычна існуюць два тыпы інфекцыі B. cereus: адзін звычайна звязаны з дыярэяй, а другі — з ванітамі. Сімптомы, як правіла, праходзяць праз некалькі дзён, але ўразлівым людзям (напрыклад, дзецям або асобам з іншымі захворваннямі) можа спатрэбіцца дапамога дактароў.

Паколькі сімптомы падобныя на сімптомы іншых страўнікава-кішачных захворванняў (а многія людзі, калі хварэюць страўнікава-кішачнымі разладамі, часта не звяртаюцца па медычную дапамогу), цяжка прааналізаваць, як часта прычынай з’яўляецца менавіта B. cereus. Аднак B. cereus, верагодна, усё ж не самая распаўсюджаная прычына страўнікава-кішачных разладаў, паведамляе The Conversation. Іншыя нядобрыя мікраарганізмы, такія як кішачная палачка (E. coli), сальманела і кампілабактэр (Campylobacter), верагодна, часцей выклікаюць захворванні разам з іншымі віруснымі прычынамі страўнікава-кішачнага гасцінца, такімі як норавірус.

Як абараніць сябе?

Уся справа ў мінімізацыі часу, які прыгатаваная ежа праводзіць у небяспечнай тэмпературнай зоне (пры якой таксіны могуць расці). Гэтая небяспечная зона — усё вышэйшае за тэмпературу вашага халадзільніка і ніжэйшае за 60°C (тэмпература, да якой вы маеце паўторна разаграваць ежу).

Пасля прыгатавання стравы неадкладна астудзіце яе. Няма неабходнасці чакаць, пакуль ежа астыне. Акрамя таго, калі вы можаце, то разбіце вялікую порцыю на драбнейшыя часткі. Калі вы ставіце што-небудзь у лядоўню, то патрабуецца нейкі час, каб холад пранік у масу ежы, таму меншыя порцыі дапамогуць скараціць час. Гэта таксама мінімізуе час разагравання, калі вы зноў будзеце даставаць ежу з лядоўні.

У якасці агульнага кіраўніцтва вы можаце прытрымлівацца правіла дзвюх/чатырох гадзін. Гэта значыць, калі страва знаходзілася па-за лядоўняй на працягу дзвюх гадзін, то можна бяспечна пакласці яе назад. Калі гэты час склаў ад дзвюх да чатырох гадзін, то страву можна з’есці, але рэшткі трэба потым выкінуць, калі нешта застанецца. Калі ж ежа знаходзілася пры пакаёвай тэмпературы больш за чатыры гадзіны, тады рызыка значна і рэзка ўзрастае.

Тут дзейнічае агульная прымаўка бяспекі для харчовых прадуктаў: ​​калі сумняваецеся — лепей выкіньце.

Таксама не варта забываць аб агульных прынцыпах гігіены харчавання. Перад прыгатаваннем ежы вымыйце рукі, выкарыстоўвайце чысты посуд і не забруджвайце прыгатаваную ежу сырой.

Каментары1

  • Cereus
    08.11.2023
    5 дзён у цяпле? Прэмія Дарвіна

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы11

«Узрушвае падтрымка беларусаў». Былы палітвязень Дзмітрый Кучук, які прасіў дапамогі, набыў бус і з’язджае з прытулку

Стуб і Сцёрэ даведаліся ад Пуціна, што ён хоча ўвесь Данбас8

Сетка Fix Price запусціла першы размеркавальны цэнтр у Беларусі

«Вялізнае пачуццё віны, але не за тое, што біла сына». Былыя палітзняволеныя расказалі, як сядзіць жанчына, асуджаная за забойства дзіцяці3

У Віцебску адкрыюць найбуйнейшы ў Беларусі зарадны хаб для электрамабіляў

Украінка расказала, як таксіст-беларус у Гданьску пагражаў выцягнуць яе сілай з машыны, бо яна адмовілася размаўляць па-руску81

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»2

У Ваўкавыскім раёне зносяць найстарэйшы ў Беларусі цэментны завод

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць