Усяго патроху55

На прадпрыемстве ў Магілёўскім раёне вырасцілі бананы

Дзве важкія гронкі бананаў, што красуюцца на дзвюх масіўных пальмах у адміністрацыйным будынку Агракамбіната «Зара», выклікаюць здзіўленне. Упершыню за 16 гадоў трапічныя расліны парадавалі сваімі пладамі работнікаў прадпрыемства і, перш за ўсё, загадчыцу гаспадаркі Галіну Макар і кветкаводку Людмілу Навуменка, што даглядаюць іх, піша «Прыдняпроўская Ніва».

— Яшчэ ў 2007 годзе Леанід Маісееў, у той час наш дырэктар, набыў бананавую пальму вышынёй каля 80 см. Яна вырасла досыць хутка: за тры гады дасягнула прыкладна шасці метраў. Каб развіццё было правільным, трэба даглядаць і падкормліваць, чым усе гэтыя гады і займаліся работнікі, каму даверана была расліна, — расказала Галіна Макар.

Калі пальмы сталі вельмі высокімі, вырашылі надбудаваць шкляны купал, каб яны атрымлівалі больш сонечнага святла і цяпла.

Як гаворыць жанчына, убачыць калі-небудзь бананы на пальмах тут ужо і не спадзяваліся. Але больш за месяц таму заўважылі, што стала развівацца кветка, падобная да катаха кукурузы.

Цяпер 7 прыгожых бананавых гронак па 12 пладоў упрыгожваюць адну пальму, а побач, на суседняй, выспявае яшчэ такая ж галінка.

— Любая расліна патрабуе да сябе ўвагі. Каб выбудаваць правільны алгарытм дзеянняў па іх доглядзе, мы з кветкаводкай вывучаем спецыялізаваную літаратуру, знаёмімся з матэрыяламі па вырошчванні бананаў у хатніх умовах, абмяркоўваем усе пытанні апрацоўкі лісця, падкорму, купляем неабходныя прэпараты. Два разы на тыдзень праводзім вадзяны душ для лісця, раз на месяц — з мікраэлементамі. Паліў пад корань — два разы на тыдзень. Увесну, нават бліжэй да лета, дадаем азотнафасфарна-калійныя ўгнаенні, а пад восень — фосфарна-калійныя з мікраэлементамі, каб даць магчымасць развівацца, камфортна перазімаваць, атрымаць рэчывы для вегетацыі, а цяпер ужо — і для росту пладоў. Калі лісце пачынае старэць, не змяшчаючыся ў плошчу памяшкання, мы выдаляем яго секатарам, — распавядаюць на прадпрыемстве.

— Бананы яшчэ недастаткова саспелі. Ступень спеласці пладоў будзем вызначаць інтуітыўна. Эксперымент атрымаўся, хай і праз шмат гадоў, напэўна, дзякуючы правільнаму догляду, — кажа Галіна Макар.

Каментары5

  • Васёк
    04.10.2023
    Ну вот, а гаварыли буттабы прывозят, перэклеивают цэтлики и атпрауляют у расию... А я фсегда гаварыл, что эта нашы беларуские на падпольных фермах вырашчэныя. Видзиця фсёжэ растут у Беларуси бананы и многа чыво ищо расьцёт.
  • Тарас
    05.10.2023
    Столькі год займаліся, прабачце, херней. Які ў гэтым сэнс?
  • Акму
    05.10.2023
    Васёк, не можэт быць чтобы гдзета ешчо і какім-нібудзь манга ілі ананасам не прарвала!

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 1

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць