Свет2727

Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х

Фінская тэлерадыёкампанія Yle ў нядзелю апублікавала некалькі кароткіх відэа з удзелам цяперашняга расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. На іх ён — у адпачынку ў Фінляндыі ў пачатку 1990-х гадоў, калі займаў пасаду кіраўніка Камітэта знешніх сувязяў мэрыі Санкт-Пецярбурга, піша «Свабода».

Пуцін (на заднім плане) і Анатоль Сабчак у 1990-я гады

«Унікальнае хатняе відэа паказвае, як Пуцін праводзіў вольны час на раскошнай віле на поўдні Фінляндыі ў час распаду Савецкага Саюза», — анансуе выданне сваю публікацыю.

Yle звяртае ўвагу на адзенне Пуціна — «светлую майку і сінія спартовыя штаны Adidas», а таксама на яго растрапаныя валасы.

«Такім быў Пуцін да таго, як разбагацеў: дрэнная вятроўка, дрэнная прычоска, дрэнная кашуля без рукавоў», — цытуе выданне Люка Хардынга, эксперта па Расіі, журналіста The Guardian.

Відэа, якое патрапіла ў распараджэнне Yle, было знята ў Фінляндыі падчас першамайскіх выхадных у пачатку 1990-х гадоў. Дакладны год не называецца.

На відэа паказана, як Пуцін у майцы і спартыўных штанах гуляе ў пінг-понг у пары са сваім начальнікам, тагачасным мэрам Пецярбурга Анатолем Сабчаком супраць двух меркаваных ахоўнікаў. На відэа таксама патрапіў момант, калі Пуцін, Сабчак і яшчэ некалькі людзей абедаюць на тэрасе.

Скрын відэа

Відэа, як піша Yle, было знята на прадстаўніцкай віле кампаніі Thomesto Group, якая вяла бізнэс у Расіі. Месца дзеяння — востраў на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі. 

Фінская кампанія Thomesto імпартавала неапрацаваную драўніну з Расіі, «таму сувязі з кіраўнікамі яе ўсходняга суседа былі для яе жыццёва важныя», — піша выданне.

Yle не называе крыніцу відэа, «бо рэакцыя Пуціна на выкрыццё яго асабістага жыцця можа быць непрадказальнай». Урывак раней быў апублікаваны ў Youtube, але яго хутка адтуль выдалілі.

Выданне таксама паразмаўляла з адным з фінскіх бізнэсменаў, які быў на віле падчас візіту Сабчака і Пуціна. Ён расказаў, што гуляў з Пуціным у пінг-понг. Таксама падчас візіту госці лавілі рыбу. На адным з відэа Пуцін і Сабчак разам з топ-менеджарам Thomesto едуць на лодцы. У адпачынку, мяркуючы па ўсім, прысутнічалі тагачасная жонка Пуціна Людміла і яго дочкі.

На відэа, дзе Сабчак з Пуціным абедаюць, мэр Пецярбурга рэжа вялікі кавалак мяса. «Гэта трэба пусціць на тэлебачанне, паказаць, як сілкуецца мэр, косці грызе», — жартуе ў кадры Пуцін. «Група есць смажаніну і жартуе аб сваім абжорстве, у той час як людзі ў іх родным горадзе пакутуюць ад недахопу ежы», — піша Yle. Пры гэтым фінскі ўдзельнік сустрэчы адзначае, што Пуцін трымаўся стрымана, не казаў нічога пра «жанчын і жыццё» і амаль не піў спіртнога.

«Гулец у пінг-понг, які меў злёгку растрапаныя валасы і свабодныя спартыўныя штаны, з таго часу змог палепшыць свой імідж дзякуючы вялікай колькасці грошай і неабмежаванай уладзе.

Канчатковы вынік выглядае змрочна», — канстатуе Yle, адзначаючы, што цяпер 71-гадовы Пуцін «купляе самае дарагое моднае адзенне, якое толькі можна купіць за грошы, і нават не робіць выгляду, што ідэнтыфікуе сябе з простымі людзьмі».

Пуцін узначальваў Камітэт знешніх сувязяў у адміністрацыі Пецярбурга з 1991 па 1994 год, да 1996 быў намеснікам мэра горада. Шматлікія сведкі падзей у горадзе ў тыя гады, у тым ліку знаёмыя Пуціна, лічаць, што ён быў датычны да незаконных схем, меў сувязі з арганізаванай злачыннасцю. Ніводнае з гэтых абвінавачванняў не разглядалася ў судзе і не было даказана. У атачэнне Пуціна па-ранейшаму ўваходзіць шэраг асоб, што працавалі з ім у Пецярбургу ў 1990-я гады.

Каментары27

  • “Бабкі, бабкі, бакі трэба рабіць” - таксама цытата пуціна
    24.09.2023
    «пуцін есць смажаніну і жартуе аб сваім абжорстве, у той час як людзі ў іх родным горадзе пакутуюць ад недахопу ежы» - тыповы саўковы гэбіст з падваротні, а яго аддзенне, словы і паводзіны гэта пацвярджаюць
  • вова пуцін хворы хлопец
    24.09.2023
    На відэа, дзе Сабчак з Пуціным абедаюць, мэр Пецярбурга рэжа вялікі кавалак мяса. «Гэта трэба пусціць на тэлебачанне, паказаць, як сілкуецца мэр, косці грызе».


  • Вася
    24.09.2023
    Шкет.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць