Усяго патроху22

Порнамагнат, які валодае OnlyFans, — бізнэсмен украінскага паходжання Леанід Радвінскі. Вось што пра яго вядома

За апошні год прыбытак сайта OnlyFans узляцеў да нябёсаў. Вестка аб тым, што яго ўладальнік атрымаў у выглядзе дывідэндаў больш за 300 млн даляраў, чарговы раз справакавала ўсплёск цікавасці да яго асобы, піша BBC.

Леанід Радвінскі, уладальнік сайта OnlyFans, дзе пераважае кантэнт для дарослых. Фота: Leonid Radvinsky / Linkedin

Зваць гэтага чалавека Леанід Радвінскі, ён 41-гадовы амерыканскі прадпрымальнік і выхадзец з Украіны. Яго багацце сёння ацэньваецца ў 2,1 млрд даляраў ЗША.

Радвінскі купіў OnlyFans у 2018 годзе ў заснавальнікаў платформы — брытанцаў, бацькі і сына Гая і Ціма Стоклі. Гэтая пара пачала бізнэс усяго двума гадамі раней, інвеставаўшы ў новае прадпрыемства 12500 даляраў ЗША.

Дакладны кошт продажу сайта невядомы, але лічыцца, што Радвінскі заплаціў за яго мільёны фунтаў. Адкуль жа ён іх узяў?

Што мы ўвогуле пра яго ведаем?

Калі казаць прама, то вельмі мала. Нягледзячы на ​​неверагодную шчырасць, што пануе на OnlyFans, сам Радвінскі трымае сваё асабістае жыццё далей ад грамадскасці. Ды і інтэрв'ю ён дае вельмі рэдка.

Нейкія ўрыўкавыя звесткі аб ім можна запазычыць у профілі прадпрымальніка на LinkedIn і на яго асабістым сайце.

Калі верыць інфармацыі на LinkedIn, то спадар Радвінскі з'яўляецца венчурным інвестарам, філантропам і тэхналагічным прадпрымальнікам, які «адчувае асаблівую цікавасць да новых платформаў сацыяльных сетак».

На сваім вэб-сайце ён таксама паведамляе, што апошнія два дзесяцігоддзі свайго жыцця прысвяціў «стварэнню кампаній-распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння і ўдзельнічаў у руху за адкрыты зыходны код».

Радвінскі нарадзіўся ў Адэсе, і яго кампанія ахвяравала сродкі ў крыптавалюце на аказанне дапамогі Украіне, прычым рэальны аб'ём ахвяраванняў у 2022 годзе, па даных CoinDesk, склаў больш за 1,3 млн даляраў.

Ён таксама кажа, што ахвяруе «вялікую колькасць часу, намаганняў і сродкаў на некамерцыйныя мэты», на дабрачыннасць і тэхналагічныя распрацоўкі.

Апроч заняткаў праграмаваннем і філантропіяй, ён таксама «заўзяты чытач, заўсёды гатовы пазмагацца з кім-небудзь у шахматы і жадае вывучыцца на пілота верталёта». Пра гэта гаворыцца на ягоным сайце.

Дзе ён жыве?

Бацькі Леаніда Радвінскага эмігравалі ў Злучаныя Штаты, калі ён быў яшчэ дзіцем, і, як паведамляе брытанская газета Daily Telegraph, пасяліліся ў Чыкага. Цяпер ён жыве ў «сонечнай Фларыдзе», але дзе менавіта — невядома.

Forbes кажа, што адносна малады мільярдэр жанаты, але Бі-бі-сі не ўдалося дакладна ўстанавіць асобу яго жонкі.

Гісторыя бізнэсу

Усплёск папулярнасці OnlyFans прыйшоўся на пандэмію, але, у адрозненне ад іншых аналагічных платформаў, пасля адмены лакдаўну папулярнасці не страціў. Фота: Getty Images

OnlyFans — не першы бізнэс Радвінскага, звязаны з порнаіндустрыяй.

Ён вывучаў эканоміку ў Паўночна-Заходнім універсітэце непадалёк ад Чыкага, які скончыў у 2002 годзе. З таго часу прадпрымальнік займаўся некалькімі праектамі.

Перш чым стаць адзіным акцыянерам матчынай кампаніі OnlyFans, Fenix, ён заснаваў бізнэс па пераадрасацыі сайтаў пад назвай Cybertania.

Па даных Forbes, з канца 1990-х гадоў гэтая кампанія прапаноўвала карыстальнікам спасылкі на паролі да рознага кантэнту, у тым ліку і да парнаграфіі.

Перш чым купіць OnlyFans, ён таксама валодаў паспяховым вэбкам-бізнэсам, які таксама арыентаваны на дарослую аўдыторыю.

Бі-бі-сі папрасіла Радвінскага аб інтэрв'ю, але ён на гэтую просьбу не адказаў.

Каментары2

  • Казік
    28.08.2023
    Бізнэс на пароках не можа быць справай гонару
  • Максим Дизайнер
    28.08.2023
    Казік

    Молодец, Казик

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры8

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць