Невядомы спыніў два дзясяткі цягнікоў у Польшчы з дапамогай радыёсігналу
Інцыдэнт адбыўся на чыгунцы ў польскім Заходне-Паморскім ваяводстве. Невядомы перадаў сігнал радыё-стоп, які прывёў да затрымкі больш як 20 пасажырскіх цягнікоў. Грузавы рух быў адноўлены пазней, піша Reform.by.

«У ноч з пятніцы на суботу ў Заходне-Паморскім ваяводстве адбылася несанкцыянаваная перадача сігналу радыё-стоп. Адпаведныя службы прынялі неадкладныя меры», — гаворыцца ў паведамленні PKP.
Сігнал быў распаўсюджаны на перагонах Далешаў-Шчэцін і Хошчна-Шчэцін. Пра інцыдэнт былі апавешчаныя праваахоўныя органы, уключаючы Агенцтва ўнутранай бяспекі.
Сігнал радыё-стоп азначае небяспеку на чыгуначным шляху і прыводзіць да аўтаматычнага тармажэння цягніка. Сістэма была распрацавана для прадухілення аварый.
Паведамлялася таксама пра тое, што чыгуначнікі, акрамя сігналу, пачулі гімн Расіі, але ў PKP гэтай інфармацыі каментаваць не сталі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары