Машыніст электрычкі Стоўбцы — Мінск раптоўна памёр на працоўным месцы падчас руху цягніка
Раптоўная смерць машыніста электрацягніка на працоўным месцы адбылася 21 жніўня, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў.
На ўчастку Негарэлае — Койданава дыспетчару ад лакаматыўнай брыгады паступіла інфармацыя аб неабходнасці выкліку хуткай медыцынскай дапамогі. Дапамогу вырашылі аказваць на станцыі Койданава.
Электрычкай да Койданава кіраваў памочнік машыніста.
На станцыі Койданава ў 6:08 работнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць машыніста, 1976 года нараджэння. Ён працаваў у маторавагонным дэпо Мінска з 1998 года.
Папярэдне меркаванай прычынай смерці стала вострая сардэчная недастатковасць.
Пасажыры цягніка былі перасаджаны на наступную па раскладзе электрычку.
Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было.
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары