Вайна1313

Расія ўдарыла па драмтэатры Чарнігава, калі там праходзіла выстава вытворцаў дронаў

Ёсць загінулыя і параненыя.

Фота: Ігар Кліменка

У будынку драмтэатра праходзіла выстава вытворцаў дронаў. 

У выніку ракетнага ўдару загінула 6 чалавек. У тым ліку шасцігадовая дзяўчынка, якую спрабавалі выратаваць работнікі ратавальнай службы. Яе мама знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

Траўмы атрымалі 42 чалавекі, сярод якіх 11 дзяцей, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка.

Фота: Ігар Кліменка
Фота: «Труха»
На фота — труп хлопчыка, які загінуў у выніку ўдару балістычнай ракетай па цэнтры Чарнігава.

Паведамляецца, што праціўнік мог нанесці ўдар па абласным цэнтры з аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр». Паветраная трывога ў Чарнігаўскай вобласці 19 жніўня была абвешчаная ў 11:20. Адбой трывогі быў у 12:24.

Уладзімір Зяленскі аператыўна пракаментаваў удар па Чарнігаве.

«Вось што такое суседства з тэрарыстычнай дзяржавай, вось супраць чаго мы аб'ядноўваем увесь свет. Расійская ракета трапіла проста ў цэнтр горада, у наш Чарнігаў. 

Плошча, Палітэхніка, Тэатр. Звычайны суботні дзень, які Расія ператварыла ў дзень болю і страт. Ёсць загінулыя, ёсць параненыя.

Мае спачуванні тым, хто страціў родных … усе службы працуюць на месцы: ратавальнікі, паліцыя, медыкі. Кожны, хто патрэбны.

Зробім яшчэ больш для кансалідацыі свету супраць расійскага тэрору. Дамо яшчэ больш нашай дзяржаве для абароны жыцця. Расія павінна прайграць у гэтай вайне, каб жыццё атрымала перамогу», — напісаў у сваім тэлеграме Уладзімір Зяленскі, які сёння знаходзіцца з візітам у Швецыі.

Каментары13

  • Й
    19.08.2023
    С рашки никто не снимает ответсвенность за лютый фашизм и террор против мирной страны. Но какому простите идиоту пришло в голову проводить в открытую, да еще в Чернигове, выставку производителей дронов, когда все, что связано с дронами - 100% цель?
  • Злы
    19.08.2023
    Дадумаліся - у час вайны ладзіць выставы дронаў. Хаця расійскіх тэрарыстаў гэта, вядома, не апраўдвае
  • даведка
    19.08.2023
    На заглавном фото пожарная машина на базе мАз.

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта49

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць