Грамадства1818

«Навучаць дзяцей на роднай мове». У Вільні збіраюць подпісы за адкрыццё яшчэ адной беларускамоўнай школы

Пытанне адукацыі на роднай мове за мяжой — адно з самых балючых для беларускіх эмігрантаў. Вырашаецца яно заўсёды марудна, а дзеці між тым губляюць самае каштоўнае — час. Вось і тыя, хто сёлета не патрапіў у Вільні ў Скарынаўскую гімназію, свой чарговы навучальны год ізноў правядуць у рускамоўных школах. Ёсць, праўда, у літоўскай сталіцы і прыватная беларуская школа, але кошт яе — 500 еўра за месяц — пад’ёмны не для ўсіх. Вырашаць праблему ўзялася новая бацькоўская ініцыятыва. Дзе і калі можна будзе пакінуць свой подпіс за адкрыццё яшчэ адной беларускамоўнай школы ў Вільні, Budzma.org распавяла Марына Абрамовіч.

Беларуская гімназія ў Вільні. Фота: «Радыё Свабода»

«Наша ініцыятыва зусім маладая, мы нават пакуль яшчэ ніяк не аформленыя, але чакаць немагчыма, трэба дзейнічаць. Рэч у тым, што ў Вільні цяпер вельмі шмат беларусаў, і хваля рэлакантаў не спыняецца. Бацькі, якія вымушана ўцякаюць з Беларусі, хочуць, каб іх дзеці навучаліся на роднай мове», — хвалюецца Марына.

На пытанне, а як жа Гімназія імя Францішка Скарыны, яна адказвае, што паступіць туды пасля пачатковай школы амаль немагчыма. Ахвотных — вялікая колькасць, а бяруць аднаго-двух. Яе дачушка, напрыклад, сёлета зноў пойдзе ў рускамоўную школу, але і тут ёсць свае нюансы, тлумачыць беларуска.

«За год-два нашы дзеці не ў стане асвоіць літоўскую мову. Застаюцца або рускамоўныя школы, або польскія школы. Але хацелася б, каб дзеці вучыліся на роднай мове», — кажа жанчына.

Да верасня трэба сабраць сотні подпісаў

Адзіны выхад — адкрыць паўнавартасную беларускую школу, прытым муніцыпальную. Каб у беларускіх дзяцей была магчымасць вучыцца на роднай мове бясплатна, да верасня трэба сабраць подпісы пад адмысловай петыцыяй. А каб ініцыятыву ўспрынялі сур’ёзна, такіх подпісаў ад беларускіх бацькоў трэба сотні, тлумачыць Марына. 

«Мы склалі петыцыю на беларускай мове, пасля яна будзе перакладзеная на літоўскую і пададзеная ў самакіраванне. У нашым дакуменце мы будзем спасылацца на літоўскае заканадаўства, на тое, што нашы дзеці маюць права навучацца на роднай мове. Калі нас будзе дастаткова, то мы можам падавацца на адкрыццё менавіта муніцыпальнай школы, не прыватнай».

Шукаюць, дарэчы, не толькі тых, хто хацеў бы вучыцца ў школе, а і тых, хто мог бы там выкладаць.

«Шмат настаўнікаў былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі. Мы іх таксама чакаем, будзем дапамагаць ім з пацвярджэннем кваліфікацыі ў Літве — каб яны маглі ўладкавацца, маглі рэалізоўваць сябе як прафесіяналы», — запрашае Марына і кажа, што ў планах ёсць таксама і супраца са Скарынаўскай гімназіяй.

«На яе базе ўжо створана метадычная база, ёсць падручнікі, таму гэтыя аспекты праблемай не будуць».

Фота: Oko.by

Дзе і як падпісаць петыцыю

Каб распачаць узаемадзеянне з Дэпартаментам адукацыі Літвы і іншымі дзяржаўнымі структурамі, неабходна ведаць колькасць дзяцей, якія могуць стаць вучнямі беларускай навучальнай установы. Таму стваральнікі ініцыятывы просяць прайсці апытанне. Гэта дапаможа зразумець колькасць магчымых вучняў у новай школе.

Яшчэ адна апытанка створаная для настаўнікаў, якія валодаюць беларускай мовай i здольныя выкладаць на ёй свой прадмет.

9 жніўня на вялікім маршы салідарнасці а 18-й на Кафедральнай плошчы ў Вільні каля сцэны можна будзе падпісаць петыцыю. Шукайце валанцёраў з транспарантам пра школу. А пасля 9 жніўня на працягу тыдня з 11:00 да 23:00 у карчме «1863» (Вokšto 2, Vilnius) можна таксама пакінуць подпіс пад зваротам.

Каментары18

  • Goodfella
    08.08.2023
    Кабинетик, давайте инициативу собирать гроши на беларуские школы в Вильне и Беластоке. Дает же ЕС на культурные программы. Дети будущее.
  • Goodfella
    08.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Aresa
    08.08.2023
    Nie prafukajcie šaniec ludźmi zvacca, suajčyńniki.

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць