Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 18 ліпеня пакараў арыштам на тры месяцы Вольгу Мацко, абвінаваціўшы яе ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Вольга Мацко спачатку была асуджаная паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 КаАП, пасля гэтага на яе была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. 10 красавіка яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА №6, піша «Вясна».
Ёй у віну ставіцца тры фотаздымкі Лукашэнкі, якія яна размясціла ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў «Аднакласніках».
Суддзя Арцём Падалянец прызначыў Вользе Мацко пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на тры месяцы.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары