Сёння абяцаюць складаныя ўмовы надвор'я: моцныя дажджы, навальніцы, град
Таксама сіноптыкі прагназуюць паніжэнне тэмпературы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Фота: «Наша Ніва»
У панядзелак надвор'е ў краіне будуць фарміраваць актыўныя і кантрасныя франтальныя раздзелы.
На большай частцы тэрыторыі краіны — рэзкае паніжэнне тэмпературнага фону. Днём чакаюцца дажджы, у тым ліку моцныя з навальніцамі і градам.

У аўторак, 8 жніўня, у Беларусь з перыферыі цыклону з цэнтрам над Швецыяй пачне паступаць прахалоднае паветра.
На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы тэмпература будзе ад +8°С да +14°С, удзень — ад +16°С на паўночным захадзе да +24°С на паўднёвым усходзе.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары