Вайна33

У Керчанскай пратоцы марскі дрон пратараніў расійскі танкер

У выніку атакі марскіх беспілотнікаў увечары 4 жніўня ў Керчанскай пратоцы пашкоджаны расійскі танкер-хімавоз «SIG», на дапамогу танкеру адправіліся ратавальнікі з Новарасійска.

Фота: t.me/vchkogpu

The Moscow Times піша, што ў выніку атакі марскімі беспілотнікамі ў Керчанскай пратоцы мог быць пашкоджаны расійскі танкер-хімавоз SIG, які прыйшоў з Турцыі.

Выданне таксама апублікавала аўдыязапіс тэлеграм-канала «Асцярожна, навіны», на якім, як сцвярджаецца, зафіксаваныя перамовы маракоў расійскага танкера, які быў пашкоджаны ўкраінскім беспілотнікам.

На запісе экіпаж кажа, што судна знаходзіцца на плаву, але самастойна перамяшчацца не можа.

Карта Moscow Times

Адзначаецца, што расійскі танкер-хімавоз «SIG» дастаўляў авіяцыйнае паліва з Крыма ў Сірыю, за што ЗША ў 2019 годзе ўнеслі яго ў санкцыйныя спісы.

Пасля ТАСС са спасылкай на марскі выратавальны падцэнтр Тамані паведаміла, што група ратавальнікаў адправілася з горада Новарасійска ў раён Керчанскага праліва, дзе адбылася атака беспілотніка на танкер.

Выданне дадало, што ў марскім выратавальна-каардынацыйным цэнтры Новарасійска пацвердзілі інфармацыю аб групе ратавальнікаў, якая адправілася ў раён праліва.

Танкер SIG. Фота: сацсеткі

Пазней ТАСС са спасылкай на марскі выратавальны цэнтр таксама паведаміла, што расійскі танкер атрымаў пашкоджанні падчас атакі з боку УСУ, экіпаж знаходзіцца ў бяспецы.

«Два буксіры прыбылі да месца надзвычайнага здарэння з танкерам у Керчанскай пратоцы, вырашаецца пытанне аб буксіроўцы судна», — дадало выданне.

Расійскі Telegram-канал «Baza» апублікаваў фатаграфіі знутры пашкоджанага танкера.

Паводле папярэдніх даных канала, судна знаходзілася прыкладна за 30 міляў ад берага, удар беспілотніка прыйшоўся на маторны адсек і помпавае аддзяленне.

«На танкеры знаходзіцца 11 чалавек. У большасці з іх раны ад разбітага шкла», — паведаміў канал.

Пазней паведамілі, што параненых няма.

Каментары3

  • Спадар
    05.08.2023
    Так!Слава Украіне!
  • Аналітык
    05.08.2023
    Можна залічыць за ваенны аб'ект, законную цэль. +1
  • урбэ
    05.08.2023
    Добра, але мала. Трэба БОЛЬШ. Біце акупантаў кожын дзень!

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць