Грамадства99

Па БТ паказалі, як жывуць палітычныя ў шклоўскай калоніі. Былыя палітвязні тлумачаць, што гэта насамрэч за корпус

Лукашэнкаўскія прапагандысты ўчора выклалі фільм пра папраўчую калонію №17, у якім адмаўлялі існаванне палітвязняў і ўсхвалялі ўмовы ўтрымання. Аднак былыя палітвязні раскрылі «Нашай Ніве» тую інфармацыю, якую прапаганда старанна спрабавала схаваць.

Прапагандыстка БТ і палітвязень Дзмітрый Лукша ў будынку першага атрада шклоўскай калоніі. Cкрын відэа БТ

Па БТ паказалі папраўчую калонію №17 у Шклове, дзе пры таямнічых абставінах загінуў палітвязень Вітольд Ашурак і адкуль нядаўна збегла доктарка, якая магла мець дачыненне да яго смерці. Экскурсію па ўстанове ўзялі правесці палітвязня Дзмітрыя Лукшу, які раней быў вядучым на БТ.

У кадры — адрамантаваны корпус.

Некалькі былых вязняў шклоўскай калоніі па просьбе «Нашай Нівы» азнаёміліся з прапагандысцкім фільмам. 

Яны звярнулі ўвагу, што для дэманстрацыі «выдатных умоў утрымання» асуджаных БТ выкарыстала памяшканне першага атрада калоніі, які знаходзіцца літаральна праз дзверы ад адміністрацыі ў будынку штаба і які не працуе ў прамысловай зоне.

«Першы атрад разам з другім знаходзяцца ў будынку штаба, і асуджаныя з гэтага атрада абслугоўваюць і кантралююць такія «цёплыя» месцы ў калоніі, як штаб, каранцін, пакой доўгатэрміновых і кароткіх спатканняў, царкву, спартзалу і іншае. 

Яны не ведаюць, што такое праца на прамысловай зоне, у гэтым атрадзе жыве асноўная частка стукачоў і іншых карысных для адміністрацыі людзей. У якасці падзякі за службу і такія ўмовы ўтрымання», — дзеліцца адзін з былых палітвязняў.

Іншы былы зняволены адзначае фразу аднаго з герояў фільма, што быццам бы ніякай дадатковай увагі і перадузятых адносін да носьбітаў жоўтых бірак няма і што палітычныя разам з іншымі асуджанымі знаходзяцца ў аднолькавых умовах.

На яго думку, адміністрацыя шклоўскай калоніі і прапагандысты прымусілі палітвязняў на відэа сказаць гэтую і іншыя фармулёўкі, а сам фільм уяўляе сабой нішто іншае, як «сапраўдны цырк».

«Так, жоўтыя біркі носяць не толькі палітвязні, а і іншыя асуджаныя з прафулікам. Аднак пры гэтым менавіта людзям з 10-м «экстрэмісцкім» прафулікам, які ёсць абсалютна ва ўсіх палітвязняў і толькі ў іх, абмяжоўваюць наведванне царквы, спортгарадка, бібліятэкі, чамусьці менавіта нам не давалі нават заказных лістоў з прычыны «цынічнага характару» зместу ў любым з іх.

Складана і вельмі смешна было гэты фільм глядзець. А палітычных, якіх там паказалі, проста прымусілі сказаць тое, што яны сказалі. Паверце, там для гэтага ёсць шмат розных метадаў», — распавёў нам іншы былы палітвязень.

Пра тое, што менавіта ў гэтай калоніі загінуў Вітольд Ашурак, у фільме нічога не сказалі.

Нагадаем, што масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў. Сувязі з некаторымі вязнямі няма месяцамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • даведка
    08.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    08.07.2023
    Звычайная гебельсаўшчына - дэманстраваць, як ў канцлягеры, дзе забіваюць палітвязняў, добра і як ён "перакоўвае" нязгодных. Першым у гэтым жанры быў азвяронак са сваім хлуслівым кіно з Акрэсціна. Зараз гэтая тэлепрастытутка ў вялізарных акулярах. Спадзяюся, што абодзьва з іх яшчэ адкажуць на спецыяльным працэсе над прапагандыстамі дыктатуры.
  • даведка
    08.07.2023
    Нас тоже как-то во время срочной службы направили в наше же подразделение в другом городе, где наш офицер сказал нам подождать в их "красном уголке" (ленинской комнате), где было всё чистенько и сияло, как показушные помещения колонии на кадрах БТ, но уже через несколько минут нас чуть прямо там не убил тамошний командир, увидевший, что мы вздумали туда зайти и присесть на мягкие диванчики...

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць