Меркаванні44

Чаму Шклоў — мужчынскі горад?

Днямі Белстат апублікаваў статыстыку, якая тычыцца дэмаграфічна-палавога падзелу насельніцтва ў беларускіх рэгіёнах. Паводле яе, у пераважнай большасці гарадоў больш жанчын, і толькі ў чатырох — Астравец, Івацэвічы, Відзы і Шклоў — пераважаюць мужчыны. Чаму так ёсць менавіта ў Шклове, выказала меркаванне выданне Orsha.eu.

Уваход у калонію ў Шклове

Само тое, што ў цэлым па краіне мужчын менш (жанчын — 46,2% ад усяго насельніцтва), — не дзіўна. Такі невялікі перакос у бок жанчын назіраецца ад пачатку вядзення статыстыкі. Але дзіўна, што некаторыя гарады выбіваюцца з гэтай статыстыкі, і гэта яўна мусіць нечым тлумачыцца.

Напрыклад, у Астраўцы можна меркаваць, што рост мужчынскага насельніцтва адбыўся пасля будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якая запатрабавала шмат маладых спецыялістаў. «Але чаму Шклоў? — задаецца пытаннем Orsha.eu. — У Шклове няма нейкіх чыста мужчынскіх вялікіх прадпрыемстваў».

Прадпрыемстваў сапраўды няма, але затое ёсць вялізная калонія. І калонія гэта мужчынская. Відаць, менавіта за кошт яе мужчынскага насельніцтва ў гэтым горадзе больш, чым жаночага, робіць дапушчэнне выданне.

«Таму, на жаль, жанчынам радавацца не прыходзіцца. Вядома, чыста па лічбах тут мужчын можа хапіць на ўсіх, але на практыцы мужчыны гэтыя аддзеленыя ад жанчын сцяной і калючым дротам», — канстатуе Orsha.eu.

Варта дадаць, што ў іншым горадзе з чатырох, у якім сярод насельніцтва пераважаюць мужчыны, Івацэвічах, таксама ёсць ВК-5 — мужчынская калонія строгага рэжыму. 

Чытайце таксама:

Усяго ў чатырох беларускіх гарадах мужчын больш, чым жанчын

Каментары4

  • фцф
    05.11.2022
    а чаму дразды - мужчынскія?
  • ввод в большинство
    05.11.2022
    Не мужчынски, а самцоуски.
    Не самцоуски, а альфа-самцоуски.
  • Гарбуз
    06.11.2022
    Дык і ў Глыбокім таксама вязьніця месьціцца, але там жанчыны рэй вядуць у горадзе, гэта бачна.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў19

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць21

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць