На думку кіраўніка ўкраінскай разведкі, сярод наступстваў «бунту «Вагнера» для Украіны значнымі з'яўляюцца кампраметацыя расійскага кіраўніцтва і тое, што падначаленыя Яўгена Прыгожына больш не будуць ваяваць супраць Украіны.
«Мы атрымалі кампраметацыю расійскага кіраўніцтва. Чарговы раз разбураны міф аб непахіснасці расійскага рэжыму. Былі нанесены страты Паветрана-касмічным сілам РФ. А яшчэ — ПВК «Вагнер» больш не будзе ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. А гэта самае эфектыўнае падраздзяленне РФ, якое ўмела дамагацца поспеху любой цаной», — паведаміў у каментары «Украінскай праўдзе» кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыла Буданаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары