Свет33

Экс-кіраўнік ЦРУ параіў Прыгожыну не падыходзіць да незавешаных вокнаў у Беларусі

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын спыніў мяцеж праз тое, што ў яго здалі нервы, як мяркуе Дэвід Петрэус.

Яўген Прыгожын. Фота: Getty Images

Кіраўнік расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» Яўген Прыгожын спыніў мяцеж праз тое, што ў яго здалі нервы. Такое меркаванне выказаў экс-дырэктар ЦРУ і генерал арміі ЗША ў адстаўцы Дэвід Петрэус.

«Ён быў… прыкладна за дзве гадзіны язды ад ускраін Масквы, дзе пачыналі рыхтаваць абарончыя пазіцыі. Гэта паўстанне, хоць і выклікала апладысменты, не выклікала той падтрымкі, на якую ён спадзяваўся. І зноў ён вырашыў прыняць угоду. Ён адмовіўся ад гэтых намаганняў», — цытуе яго «Голас Амерыкі».

Петрэус мяркуе, што Пуцін мог збегчы ў той момант са сталіцы. «Я думаю, што ўрад пахіснуўся. Пуцін асабіста пахіснуўся. Гэта робіць яго больш уразлівым, чым калі-небудзь за два дзесяцігоддзі яго праўлення Расійскай Федэрацыяй. Хто ведае, куды гэта можа пайсці цяпер», — дадаў генерал.

На думку былога дырэктара ЦРУ, Прыгожыну ўдалося захаваць сваё жыццё, аднак ён страціў ПВК. «І яму варта быць вельмі асцярожным ля незавешаных вокнаў у новым месцы ў Беларусі, куды ён збіраецца», — падкрэсліў Петрэус.

***

23 чэрвеня Прыгожын абвясціў, што ідзе «на Маскву», бо не хоча, каб краіна жыла «ў карупцыі і хлусні». Ён заклікаў не супраціўляцца наймітам, інакш яны будуць знішчаць усіх, хто ім будзе замінаць.

Ужо раніцай «вагнераўцы» ўзялі пад кантроль частку вайсковых аб'ектаў Растова-на-Доне і высунуліся ў бок Масквы, прайшоўшы Варонежскую, Ліпецкую і Тульскую вобласці.

У Расіі распачалі супраць яго справу, Пуцін назваў гэта здрадай, а ў Маскве і вобласці ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Аднак ужо ўвечары Прыгожын абвясціў, што разварочвае калоны і ідзе назад. У Крамлі заявілі, што справу супраць яго закрыюць, сам верхавод ПВК «пойдзе ў Беларусь». Таксама яны паабяцалі не пераследаваць яго наймітаў. Гэта стала нібыта следствам перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама стала вядома, што калоны ПВК «Вагнер» могуць пайсці ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Дзе Шайгу? Дзе Герасімаў?

Дэталі таго, што адбывалася ў Крамлі і Растове 23—24 чэрвеня, праліваюць святло на ролю Лукашэнкі і аслабленне Пуціна

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго 

Каментары3

  • Кок
    26.06.2023
    Цяпер і ён стаў м'ясам
  • Владислав
    26.06.2023
    Прыгожыну ўдалося захаваць сваё жыццё? 
    Не факт. Магчыма, Пуцін ужо пашыў Лукашэнку ў дурня.

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/320046

  • Илья
    26.06.2023
    Если почитаете оригинал - там скорее про открытые окна, что его могут сбросить с высоты, инсценировав самоубийство, как уже было несколько раз в последний год.
    Если его закажут, есть более тихие способы убийства, чем снайпер

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць