Свет22

Зяленскі размаўляў з Байдэнам

Тэмаю размовы называюць апошнія павароты падзей у Расіі.

У тэлеграм-канале Уладзіміра Зяленскага паведамляецца, што бакі «абмеркавалі ход баявых дзеянняў і працэсы, якія адбываюцца ў Расіі».

Зяленскі адзначае, што ён «падзякаваў прэзідэнту ЗША за неаслабную падтрымку Украіны, асабліва за [сістэмы супрацьпаветранай абароны] «Пэтрыёт». Важна надалей павялічваць здольнасці Украіны па абароне нашага неба. У гэтым кантэксце падзякаваў і за падтрымку кааліцыі знішчальнікаў».

Зяленскі адзначыў таксама, што яны «абмеркавалі далейшае пашырэнне абароннага супрацоўніцтва з акцэнтам на дальнабойных сродках паражэння».

Украіна даўно — і пакуль беспаспяхова — дабівалася ад ЗША паставак дальнабойных ракет да пускавых установак «Хаймарс». Многія эксперты лічаць, што пасля мяцяжу вагнераўцаў шанцы ўкраінцаў на паспяховы контрнаступ выраслі.

Сёння ж Зяленскі меў размовы з прэм'ерам Канады Джасцінам Трудо і прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Каментары2

  • mikola
    25.06.2023
    U jakija cudounyja czasy zyvem ! Mozna parazmauljac z Kanadai ci USA ci Polskai...- .Pamjataiu  (saveckija czasy)  -12 god czakali ustanouku telefona.....
  • Антилукашист
    25.06.2023
    mikola, 👍👍👍!!!

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць