Вайна33

«Некаторыя лічаць, што гэта галівудскі фільм». Зяленскі растлумачыў, чаму цяжка ідзе контрнаступ

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі растлумачыў, што адной з прычын запаволення наступу Узброеных сіл з'яўляецца замініраваная расійскімі акупантамі вялікая тэрыторыя.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Getty Images

«Некаторыя лічаць, што гэта галівудскі фільм, і чакаюць вынікаў ужо цяпер. Гэта не так», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле яго, наступ даецца нялёгка, бо 200 000 квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі замініравана расійскімі войскамі.

«Што б ні хацелі некаторыя, уключаючы спробы ціску на нас, з усёй павагай, мы будзем прасоўвацца на полі бою так, як лічым патрэбным», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Перад гэтым сакратар РНБА Аляксей Данілаў заяўляў, што адным з галоўных прыярытэтаў Сіл абароны Украіны цяпер з'яўляецца перш за ўсё «артылерыйскае абяскроўленне» расійскіх акупацыйных войскаў на перадавой.

У Пентагоне, каментуючы ход наступальных аперацый Украіны, лічаць, што ўкраінскія сілы маюць неабходныя сродкі для таго, каб іх дзеянні былі паспяховымі.

Каментары3

  • Р6619
    21.06.2023
    Увогуле згодны. Толькі б вы самі стваралі меней пафасу вакол даўгачакаемага ўсімі контарнаступу. Рыхтаваліся б па ціху моўчкі без заяў ...
  • ром
    21.06.2023
    Р6619, точна!! Бо беларусы ужо и попкорн закупили ляжать и глядеть як их з часу на час будуть вызвалять…. А тут фальшстарт)) эхх зноу попкорн адложаны..
  • Фри гарден
    22.06.2023
    Вот же Порохоботы - предсказатели! Говорили, что Зелемськай сдаёт Азовцев и защитников Мариуполя, так оно и вышло. На Московии идут суды, им штампуют сроки, а Узелемскага тишина. Нет защитников Марика. Тишина, бо невыгодно. Нема навіть імен, кого судять.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе21

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе21

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць