Гісторыя66

Замена -віч на -скі ў прозвішчы як праява «шляхецкага бляску»

Гісторык Мікола Волкаў падзяліўся ў фэйсбуку назіраннем, што з прозвішчамі ў ранні Новы час у Вялікім Княстве Літоўскім праглядаецца выразная тэндэнцыя замены патранімічных суфіксаў -овіч (-евіч) на суфікс -скі (-цкі). У гэтым бачна імкненне надаць прозвішчу такі «шляхецкі бляск».

«У XVI—XVII стагоддзях яно было характэрна для вышэйшых слаёў. Напрыклад, аўтар карты Полацкага Княства часоў Стэфана Баторыя (першай вайсковай карты ў Рэчы Паспалітай) Станіслаў Пахаловіч пазней стаў Пахалавецкім. А выбітны картограф Радзівілаў сярэдзіны XVII стагоддзя Юзаф Нарановіч стаў Наронскім.

Да канца XVIII стагоддзя гэтая мода ахапіла шырокія слаі дробнай шляхты.

Сярод такіх прыкладаў я знайшоў, імаверна, аднаго з продкаў маёй жонкі. У двух квітах за адзін і той жа 1778 год ён названы і Jerzy Babkiewicz, і Jerzy Babkowski.

Цікава, што ў вопісе да справы Jerzy Babkiewicz-Babkowski быў названы ажно komisarzem. Але на паверку ён аказаўся kominiarzem, ці трубачыстам. Калі паеду з дзецьмі наступны раз у Нясвіжскі замак, абавязкова распавяду ім, што іх далёкі продак 200 гадоў таму коміны ў замку чысціў», — усміхаецца навуковец.

Каментары6

  • Улад
    17.06.2023
    А праваслаўным беларусам маскоўскія царскія пісарчукі дадалі ў канцы прозвішча "-ов" (зараз -аў) ці "-ев, -ёв".
  • Гісторык
    17.06.2023
    Не ганьбіўся б такімі "адкрыццямі"
  • Ыткт
    17.06.2023
    @Улад, и -ич, перкправляли на -ин

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць