Ігар — прадпрымальнік з Гродна, якога затрымалі ў ліпені 2021 года пры спробе з'ехаць з Беларусі.

Мужчыну асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Суд расцаніў гэта як здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК Рэспублікі Беларусь).
У часе зняволення Ігар пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай у гродзенскай турме № 1.
Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль нядаўна выйшаў на волю, паведамляюць гродзенскія праваабаронцы.
-
«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»
-
«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай
-
Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус
Каментары