Здароўе

Гэтыя сімптомы могуць сведчыць аб сардэчнай недастатковасці

Сардэчная недастатковасць у свеце назіраецца ў 3—5% асоб старэйшых за 65 гадоў і ў кожнага дзясятага — старэйшага за 70 гадоў. У Беларусі сардэчная недастатковасць — прычына звыш 10% усіх шпіталізацый. Гэта небяспечны для жыцця стан, таму нельга ігнараваць сімптомы.

Сардэчная недастатковасць
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: vecteezy.com

Сардэчная недастатковасць — гэта стан, калі сэрца не можа цалкам выконваць сваю функцыю па перапампоўванні крыві па арганізме, што можа прывесці да таго, што органы і тканкі атрымліваюць менш кіслароду і пажыўных рэчываў, чым ім неабходна. Гэта адбываецца таму, што мышца сэрца не можа вытрымліваць нагрузкі або працуе менш эфектыўна, чым павінна. 

Сардэчная недастатковасць не зʼяўляецца самастойным захворваннем, гэта хутчэй сімптом іншых праблем сэрца ці арганізма ў цэлым.

Сардэчная недастатковасць развіваецца ў выніку такіх захворванняў, як артэрыяльная гіпертэнзія, ішэмічная хвароба сэрца, арытмія, захворванне міякарда. Сардэчную недастатковасць таксама могуць выклікаць дыябет, атлусценне, алкагольнае ці наркатычнае атручэнне, захворванні шчытападобнай залозы, а таксама інфекцыі і вірусы, якія могуць пашкодзіць сардэчную мышцу і прывесці да яе паслаблення.

Наступствы для арганізма

Сардэчная недастатковасць выклікае пагаршэнне кровазвароту, што можа прывесці да парушэння функцыянавання розных органаў і сістэм, напрыклад, лёгкіх, печані, нырак, крывяноснай сістэмы і іншых.

Зніжэнне забеспячэння органаў і тканак кіслародам і пажыўнымі рэчывамі, якое адбываецца ў выніку сардэчнай недастатковасці, выклікае стомленасць, слабасць, задышку, ацёкі, страту вагі і мышачнай масы.

Парушэнне рытму сэрца, якое можа развіцца ў выніку сардэчнай недастатковасці, можа прывесці да праблем з кровазваротам, да развіцця інсульту ці інфаркту міякарда.

Больш за тое, сардэчная недастатковасць можа выклікаць змены ва ўнутраным асяроддзі арганізма, што можа прывесці да развіцця дысфункцыі нырак і парушэння абмену рэчываў. У выніку гэтага пагаршаецца якасць жыцця пацыента, павялічваецца рызыка развіцця іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў, што прыводзіць да павелічэння смяротнасці.

Прычыны росту выпадкаў сардэчнай недастатковасці

Адна з прычын росту статыстыкі сардэчнай недастатковасці — старэнне насельніцтва. Яшчэ адна прычына, як ні дзіўна, гэта эфектыўнае лячэнне ішэмічнай хваробы сэрца і сардэчных прыступаў.

Пасля перажытай вострай фазы інфаркту міякарда многія людзі працягваюць пакутаваць ад хранічнага захворвання, нягледзячы на лячэнне. У выніку працягваюць змяняцца каранарныя сасуды, магчымая перыядычная ішэмія сардэчнай мышцы, якая праходзіць без сімптомаў. Усё гэта можа прывесці да развіцця сардэчнай недастатковасці.

У якім узросце развіваецца

Паводле статыстычных даных, рызыка развіцця сардэчнай недастатковасці ўзрастае пасля 65 гадоў. Аднак існуюць выпадкі, калі яна можа развіцца і ў маладых людзей, асабліва калі ў іх ёсць анамаліі развіцця, прыроджаныя дэфекты і вострыя сістэмныя захворванні, якія аказваюць уздзеянне на сэрца.

Сардэчная недастатковасць у свеце назіраецца ў 3—5% асоб, старэйшых за 65 гадоў і ў кожнага дзясятага — старэйшага за 70 гадоў. У Беларусі сардэчная недастатковасць з'яўляецца прычынай звыш 10% усіх шпіталізацый.

Найбольш распаўсюджаныя сімптомы

Задышка. Спачатку яна зʼяўляецца пры істотных нагрузках, затым — пры выкананні штодзённых работ. Калі хвароба развілася, то чалавек можа адчуваць задышку нават тады, калі нічога не робіць.

Стомленасць. Чалавек можа адчуваць слабасць і стомленасць нават пасля невялікай фізічнай нагрузкі.

Ацёчнасць. Найбольш яна закранае шчыкалаткі, ступні або галёнкі. Звычайна ацёкі зʼяўляюцца ў канцы дня.

Павелічэнне жывата. Гэта адбываецца з-за затрымкі вадкасці ў брушной поласці і суправаджаецца адчуваннем цяжару ці напружання ў жываце, часам — болямі ў жываце і ніжняй частцы спіны.

Пачашчанае мочаспусканне па начах. Яго прычынай зʼяўляецца ацёк жывата. Вадкасць, якая накапліваецца ў брушной поласці, цісне на мачавы пузыр, што можа прыводзіць да частага мочаспускання па начах. Пры гэтым мача можа быць звычайнай ці нават больш светлай, што звязана з падвышанай канцэнтрацыяй вадкасці ў арганізме праз парушэнне працы сэрца.

Пачашчанае сэрцабіцце.

Сітуацыі, калі тэрмінова неабходна выклікаць хуткую дапамогу

Сардэчная недастатковасць можа прывесці да вострай сардэчнай недастатковасці, калі органы і тканкі не атрымліваюць дастатковай колькасці крыві, што зʼяўляецца надзвычайным выпадкам і патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Хуткую дапамогу неабходна выклікаць, калі назіраюцца

  • раптоўны востры прыступ задышкі, асабліва калі ён не спыняецца доўгі час і суправаджаецца храпеннем, кашлем, патлівасцю, стратай прытомнасці або панічнымі атакамі;

  • незвычайная слабасць, галавакружэнне, адчуванне моцнай стомленасці або страта прытомнасці;

  • працяглы боль у грудзях, асабліва калі ён моцны, сціскае альбо душыць, і суправаджаецца адчуваннем пякучасці за грудзінай, задышкай, слабасцю і не здымаецца нітрагліцэрынай;

  • моцнае або няўстойлівае сэрцабіцце, асабліва калі яно працягваецца доўгі час і суправаджаецца задышкай і стратай прытомнасці.

Чытайце яшчэ:

Рызыка сардэчных захворванняў ніжэйшая, калі атлусценне звязанае з генетыкай, а не ладам жыцця

Пасля пачатку пандэміі ўсё больш маладых памірае ад інфарктаў. Вось у чым прычына 

Каментары

Цяпер чытаюць

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі13

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь10

31 жніўня быў самым цёплым днём лета1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю прэс-сакратара ХАМАС Абу Убэйды

Затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія2

Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты9

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска20

«Прыгожая і дастойная лэдзі!» Боты шалёна хваляць Абельскую30

Што з рукой у кіраўніка Магілёўскай вобласці Ісачанкі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі13

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць