Беларускія ракетчыкі скончылі вучыцца абыходжанню з тактычнай ядзернай зброяй
Разлікі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М» ракетных войскаў Узброеных сіл Беларусі завяршылі практычную падрыхтоўку ў Расіі, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Сёння беларускія вайскоўцы прызямліліся на аэрадроме «Мачулішчы» пасля праходжання поўнага цыкла навучання на адным з палігонаў Узброеных сіл РФ.
Беларускія ракетчыкі адправіліся ў Расію 4 красавіка. Планавалася, што яны пройдуць курс навучання па абыходжанні з тактычнымі ядзернымі ракетамі для комплексаў «Іскандэр-М».
У канцы сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусі будзе размешчаная тактычная ядзерная зброя. Тады ж ён паведаміў, што падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў пачнецца з 3 красавіка.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
- Трэніраваўся, каб ты стаў мішэнню для ядзернага ўдару...