Спорт11

Красоўкі Майкла Джордана прададзены за 2,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд

Пара красовак, у якіх калісьці гуляў легенда баскетбола Майкл Джордан, была прададзена на аўкцыёне за 2,2 млн даляраў. Гэта рэкордная сума за пару абутку, піша Бі-бі-сі.

Пара Air Jordan XIII, у якіх Майкл Джордан гуляў у фінале НБА 1998 года, прададзена за 2,2 млн даляраў. Фота: Sotheby's

Аўкцыённы дом Sotheby's напярэдадні таргоў ацэньваў красоўкі з аўтографам самога Джордана ў 2—4 млн даляраў.

Футболка, у якой ён гуляў у фінале НБА ў 1998 годзе, у 2022 годзе была прададзена за 10,1 мільёна даляраў.

На аўкцыёнах памятных рэчаў спартыўнага адзення рэчы, якія належалі Джордану, стабільна прадаюцца за казачныя сумы.

«Сённяшні рэкордны вынік яшчэ раз даказвае, што попыт на спартыўныя памятныя рэчы Майкла Джордана працягвае пераўзыходзіць усе чаканні», — сказаў Брам Вахтэр, кіраўнік аддзела паўсядзённага адзення і сучасных калекцый Sotheby's.

Папярэдні рэкорд для абутку Джордана — 1,47 млн даляраў за пару яго Nike Air Ships, выстаўленую на аўкцыён у 2021 годзе.

У Air Jordan XIII, якія пайшлі з аўкцыёну ў мінулы аўторак, зорка баскетбола гуляў у складзе каманды Chicago Bulls у 1997—98 гадах.

У гэтых красоўках Джордан набраў 37 ачкоў у другой гульні фінальнай серыі НБА 1998 года і прынёс Chicago Bulls перамогу над Utah Jazz з лікам 93-88.

Гэтая гісторыя падрабязна расказана ў дакументальным серыяле 2020 года «Апошні танец» пра апошні сезон Джордана ў складзе каманды.

Для самога спартсмена гэта быў шосты чэмпіянат НБА. Тады ж яго пяты раз назвалі самым каштоўным гульцом НБА.

Як паведаміў прадстаўнік аўкцыённага дома Sotheby's, адразу пасля перамогі ў другой гульні Джордан падарыў гэтыя красоўкі хлопчыку ў распранальні ў падзяку за тое, што той знайшоў яго згубленую куртку.

Air Jordans «Bred» — скарачэнне ад «чорна-чырвоныя» — адзіная пара красовак, якія Джордан надзяваў у фінальнай гульні НБА, сапраўднасць якой удалося пацвердзіць, паведамляе Sotheby's.

Джордан упершыню абуў красоўкі Air Jordan у 1984 годзе падчас свайго першага сезона ў камандзе Chicago Bulls. Air Jordan I сталі даступныя шырокай публіцы ў наступным годзе. На сённяшні дзень выпушчана больш за 30 розных мадэляў Air Jordan.

Джордан выйграў у агульнай колькасці шэсць чэмпіянатаў НБА, два залатыя медалі Алімпійскіх гульняў і мноства іншых узнагарод.

Ён лічыцца адным з найвялікшых спартсменаў усіх часоў.

Хакейнае «Дынама» і зборную Беларусі ўзначаліў расіянін

Крэйг Вудкрафт больш не будзе трэніраваць хакейнае «Дынама». Ягоная кар'ера ў Мінску скончылася паразай ягонай каманды ў гульні з Лукашэнкам

Каментары1

  • Кросс
    12.04.2023
    Ну, а чо ж ?..

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы53

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

На святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу5

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў5

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай4

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы53

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць