Грамадства8787

Расійскія ўлады збіраюцца да 2030 года далучыць Беларусь — СМІ атрымалі доступ да дакумента Крамля

Журналісты атрымалі доступ да ўнутранага дакумента расійскіх уладаў пад назвай «Стратэгічныя мэты Расійскай Федэрацыі ў Беларусі», згодна з якім Расія збіраецца да 2030 года акупаваць Беларусь. У расследаванні ўдзельнічаў кансорцыум журналістаў з Süddeutsche Zeitung, WDR, NDR, Yahoo News, Delfi Eesti, цэнтра «Дасье», Expressen, Independent, Frontstory, «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» і VSquare, піша «Новая газета. Европа».

Дакумент датуецца летам 2021 года і змяшчае 17 старонак. У ім пералічаныя палітычныя, абаронныя, гандлёвыя і сацыяльныя мэты расійскіх уладаў у Беларусі. Яны падзеленыя на тры катэгорыі — кароткатэрміновыя (да 2022 года), сярэднетэрміновыя (да 2025 года) і далёкатэрміновыя (2030 год).

У дакуменце разгледжана ўсё, што звязана з абʼяднаннем краін, сцвярджаюць журналісты. Сам дакумент яны не публікуюць.

Напрыклад, у ім гаворыцца, што рэформа Канстытуцыі — яе ў Беларусі прымуць у лютым 2022 года — павінна быць завершаная ў адпаведнасці з расійскімі інтарэсамі, а законы рэспублікі — «гарманізаваныя» з законамі РФ.

Яшчэ адной мэтай зʼяўляецца «забеспячэнне пераважнага ўплыву Расійскай Федэрацыі ў галіне сацыяльнай палітыкі, гандлю, эканомікі, навукі, адукацыі і культуры».

Акрамя гэтага, расійскія ўлады збіраюцца спрасціць працэдуру выдачы расійскіх пашпартоў беларускім грамадзянам «у мэтах стварэння праслойкі расіян, зацікаўленых у інтэграцыі, і бізнэс-колаў, арыентаваных на расійскі рынак» — такую стратэгію Расія выкарыстоўвала ў Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, а таксама ў акупаванай частцы Украіны.

Таксама да 2030 года плануецца адкрыць у Беларусі пункты здачы Адзінага дзяржаўнага экзамена.

Вонкавыя эксперты, якія таксама вывучылі дакумент, лічаць яго сапраўдным.

«Па сваёй знешняй форме дакумент нагадвае стандартны дакумент расійскай бюракратыі або палітычнага кіравання», — сказаў намеснік дырэктара Стакгольмскага цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (SCEEUS) Марцін Краг.

Такое ж меркаванне выказалі прадстаўнікі заходніх спецслужбаў, якім журналісты паказалі дакумент. «Змест дакумента абсалютна праўдападобны і адпавядае таму, што мы таксама бачым», — пракаментаваў неназваны супрацоўнік разведкі.

«Мэты Расіі ў дачыненні да Беларусі тыя ж, што і ў дачыненні да Украіны. Толькі ў Беларусі яна разлічвае на прымус, а не на вайну.

Яе канчатковай мэтай па-ранейшаму зʼяўляецца масавая інкарпарацыя», — заявіў Майкл Карпентар, амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Каментары87

  • Ннгл
    21.02.2023
    КГБ, Губопики, армия будут рады. На Украине есть кому защищать народ и независимость. В РБ таких людей нет.
  • Mafkees
    21.02.2023
    До 30года в росии наступят лихие 90е,там не до нас будет. Я думаю самые опасные ближайшие год-два,максимум 3.
  • BLR
    21.02.2023
    Слухайце, так на хвіліначку - яна, Беларусь, ужо акупаваная па факту. Тут стаіць чужынскае войска, яно гойсае як дома, робіць што заўгодна. Спец. службы цалкам працуюць на карысьць Расеі. Эканоміка цалкам завязана на Расею. Падатковая сістэма - Расея. Навучаньне - маскоўскае. Сродкі інфармацыі - Расея. НАРОД СПРЭС РУСКАМОЎНЫ.
    УСЕ ЎЖО АКУПАВАНА І СКОНЧАНА

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова37

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць