Усяго патроху44

Нарэшце стала вядома, як фліртуюць жырафы

Апошнія даследаванні паводзін жырафаў выявілі некаторыя нечаканыя шлюбныя звычкі гэтых цудоўных жывёл.

Самец жырафы пачынае выкручваць губы, калі самка пачынае мачыцца / Фота: Lynette Hart, UC Davis

Жырафы настолькі велічныя і ціхія, што многія даследчыкі некалі думалі, што жывёлы зусім нямыя, што рабіла іх рамантычнае жыццё чымсьці загадкавым. Даследаванне Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе дае новае разуменне стратэгіі флірту гэтых высокіх істот.

Спачатку самцы правакуюць самак на мочавыпусканне, падштурхоўваючы іх і абнюхваючы геніталіі. Калі самка праяўляе цікавасць і прымае запрашэнне, яна расстаўляе капыты і мочыцца каля 5 секунд, пакуль самец набірае мачу ў рот. Затым ён скручвае губу, удыхаючы з адкрытым ротам — акт, які называецца флемен і які пераносіць пах і ферамоны самкі ў спецыяльны орган у ротавай поласці самца. Такім чынам ён вызначае даступнасць самкі праз наяўнасць у яе авуляцыйных ферамонаў.

Лінэт Харт, вядучая аўтарка даследавання, распавядае: «Яны павінны падштурхнуць самку, фактычна кажучы: «Калі ласка, памачыся зараз». І часта яна так і робіць». Самец павінен справакаваць самку да супрацоўніцтва — у адваротным выпадку ён будзе ведаць, што з ёй у яго няма будучыні.

Жырафы — адзіныя капытныя жывёлы, якія размнажаюцца ў любую пару года. Але бясконцы адкрыты сезон мае недахоп, бо самцы не ведаюць, калі самка даступная. Звычайна жывёлы спадзяюцца на вышэй згаданую рэакцыю флемена, каб глыбока ўдыхнуць ротам, прымаючы ферамоны, звязаныя з цыклам авуляцыі самкі, і так зразумець пра яе гатоўнасць.

У той час як флемен распаўсюджаны сярод многіх жывёл (у тым ліку коней, сабак ці катоў), большасць млекакормячых чакаюць, пакуль мача апынецца на зямлі, каб правесці даследаванне. Целасклад жырафаў, аднак, не створаны для такіх даследаванняў, таму самцы па ўсёй бачнасці аддалі перавагу прымаць ферамоны (разам з мачой) проста з крыніцы, замест аналізу на зямлі, куды ім значна цяжэй дацягнуцца.

Пра што яшчэ даведаліся даследчыкі?

Акрамя нетрадыцыйных заляцанняў, каманда падрабязна апісала некаторыя іншыя паводзіны жырафаў, раней невядомыя або недастаткова вывучаныя.

Так, выявілася, што жырафы часам жуюць косткі. Папярэднія даследаванні адзначалі, што гэтая з’ява, вядомая як астэафагія (практыка, пры якой звычайна траваедныя жывёлы спажываюць косткі з мэтай атрымання фасфатаў, якіх не хапае ў большасці раслін), не з’яўлялася звыклай для жырафаў. Але новая праца выявіла шматлікія выпадкі, калі жырафы, відавочна, шукалі косткі жывёлаў і грызлі іх. Былі нават задакументаваныя выпадкі, калі косткі захрасалі ў жывёл у роце.

Таксама навукоўцы зафіксавалі выпадак паводзінаў, падобных да своеасаблівага аплаквання загінулых. Пасля таго, як жырафа была забітая двума львамі, даследчыкі цягам некалькіх дзён былі сведкамі бесперапыннай працэсіі жырафаў, якія прыбывалі даследаваць цела.

Таксама вядома, што жырафы вельмі рэдка «размаўляюць», таму некаторыя навукоўцы ўвогуле лічылі іх нямымі. Аднак новае даследаванне дакументуе выпадкі рыкання самца жырафа. Хутчэй за ўсё, гэта быў сігнал папярэджання, прызначаны для таго, каб адагнаць ці напужаць канкурэнтаў.

Дагэтуль прыгожыя сысуны застаюцца малавывучанымі, нягледзячы на ​​іх прыкметную прысутнасць у афрыканскіх саванах. На жаль, Міжнародны саюз аховы прыроды залічыў жырафаў у спіс уразлівых жывёлаў: як і шмат з якімі іншымі дзікімі істотамі, іх папуляцыя скарачаецца з-за страты асяроддзя пражывання і палявання. На сённяшні дзень жырафы захаваліся пераважна ў нацыянальных парках.

Каментары4

  • В мири животных
    19.02.2023
    Практически всё как и у лукашистов - чтобы добраться до корыта, нужно лизать одно место, либо отобедать с Умой из одной тарелки.
  • Казік
    19.02.2023
    Нават у жырафаў ёсць заляцанні, а ты да гэтага часу жывеш з бацькамі
  • Максим Дизайнер
    20.02.2023
    Казік

    А что делать. Хатки по 60-100 тысенцау, как две в Испании, зепки - как пол в Испании, только без моря, солнца, вкусной еды и счастливых людей. Доступно только гопникам и льготникам, с кредитом на всю жизнь и 4 детьми в запасе. Или пенсам с наследными квартирами и накоплениями в чулке. Никакой здравомыслящий человек в этом загазованном и перенаселенном пролетарском гетто за 100 тысяч квартиру не купит.

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць