Вайна

Вызвалены з палону баец УСУ: Нас у СІЗА везлі праз тэрыторыю Беларусі

Украінскіх ваеннапалонных вывозілі ў Расію праз тэрыторыю Беларусі. Пра гэта «Настоящему времени» распавёў вызвалены ў выніку вялікага абмену 4 лютага Максім Калеснікаў.

Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі

Максім Калеснікаў стаў вядомы дзякуючы фота, дзе ён адразу пасля абмену есць яблык і прызнаецца, што ўпершыню за год есць свежую садавіну.

— Два дні, так, начавалі на тэрыторыі Беларусі, павезлі нас праз яе. Паколькі нас узялі ў палон на поўначы Кіеўскай вобласці, там, дзе ў нас былі баі на першапачатковым этапе. 20 сакавіка мы трапілі ў палон, а 21 і 22 сакавіка мы правялі на тэрыторыі Беларусі, — распавёў Калеснікаў.

Мужчына трапіў у палон у сакавіку 2022 года і прабыў там 11 месяцаў. Утрымлівалі яго ў СІЗА ў Бранскай вобласці. Кажа, за ўвесь гэты час ім ні разу не давалі садавіны.

Калеснікаў кажа, што ў расійскім палоне знаходзіцца шмат цывільных украінцаў, яны не трапляюць у абменны фонд таму, што ў іх няма статусу ваеннапалонных.

— Проста для параўнання прапорцыі: знаходзіліся ў камеры ў следчым ізалятары з 14 чалавек першага складу маёй камеры — чацвёра вайскоўцаў і дзесяць цывільных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс2

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў4

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс2

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць