Гэтыя чатыры прылады пажыраюць энергію. Не забывайце адключаць іх
Рахунак за электрычнасць можа быць меншым, а заадно меншая і нагрузка на экалогію.

Шмат хто з нас мае дома прылады, якія смела можна назваць энергажорамі. Іх варта адключаць і на ноч, і ў час, калі яны не выкарыстоўваюцца.
Па-першае, выключайце бытавую электроніку: тэлевізары, камп’ютары, гульнявыя прыстаўкі, стэрэасістэмы, — калі не карыстаецеся ёю.
Таксама не трымайце падключанымі да сеціва мікрахвалёўкі, друкаркі і вайфай-роўтары.
Рэч у тым, што такія прылады спажываюць электрычнасць, нават калі яны не працуюць, але пры гэтым падключаныя да разеткі. Пры гэтым некаторымі з іх, напрыклад, мікрахвалёўкай і прынтарам, мы карыстаемся не надта часта, і няма нічога складанага ў тым, каб адключаць іх адразу пасля выкарыстання.
У сваю чаргу, вайфай-роўтар можна адключаць на ноч, у некаторых з такіх прыладаў нават ёсць наладкі, што дапамагаюць гэта зрабіць.
Не забываем і пра іншыя метады знізіць спажыванне энергіі. Выключайце святло ў пакоях, калі там нікога няма, і ўключайце пральную машыну на меншую тэмпературу працы — не 40 ці 60 градусаў, а 30, тым больш, што сучасныя мыйныя сродкі працуюць і пры такой тэмпературы.
Чытайце таксама:
«Тут электрык — паважаная асоба». Беларуска купіла кватэру ў ЗША і расказала за колькі, а таксама нюансы
Як часта трэба мяняць піжаму? Часцей, чым вы думаеце
-
Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся
-
Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць
-
Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары