Грамадства1010

Новым рэктарам ЕГУ зноў стаў не беларус

Упершыню рэктарам ВНУ стане паляк — выбітны эканаміст Кшыштаф Рыбіньскі, які раней узначальваў эканамічны ўніверсітэт у Казахстане і быў віцэ-прэзідэнтам Нацбанка Польшчы.

Фота: voxpopuli.kz

3 лютага на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта было абвешчана, што новым кіраўніком Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня) ізноў стане чалавек не з Беларусі: на вакансію выбралі вядомага польскага эканаміста Кшыштафа Рыбіньскага.

55-гадовы Кшыштаф Рыбіньскі атрымаў ступень доктара эканамічных навук у Варшаўскай школе эканомікі, мае таксама ступень магістра камп’ютарных навук. У розны час працаваў як кансультант Сусветнага банка, дырэктар праграм Фонду Сораса ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, галоўны эканаміст і кіраўнічы дырэктар камерцыйных банкаў.

Пазней Рыбіньскі перайшоў на працу ў Нацыянальны банк Польшчы, дзе заняў пасаду віцэ-прэзідэнта, а потым стаў адным з партнёраў Ernst & Young, дзе кіраваў групай эканамічнай стратэгіі.

Паляк таксама мае вопыт кіраўніцтва ўніверсітэтамі. У перыяд з 2010 па 2015 годы ён быў рэктарам варшаўскай Акадэміі фінансаў і бізнэсу «Вістула», а з 2015 па 2018-ы — рэктарам Новага эканамічнага ўніверсітэта імя Т. Рыскулава ў Казахстане.

Падчас працы ў Казахстане Рыбіньскі адзначыўся ўпартай барацьбой з карупцыяй у давераным яму ўніверсітэце. Паляк змагаўся з перадачай выкладчыкам грошай за павышэнне адзнак і магчымасцю атрымаць экзаменацыйныя паперы загадзя, а таксама распрацаваў сістэму калектыўнага пакарання хабарнікаў. Калі выкладчыка лавілі на атрыманні грошай ад студэнта, звальнялі і выключалі з універсітэта не толькі іх, але і іх наўпроставага кіраўніка. З моманту ўвядзення такога правіла, паводле Рыбіньскага, не было зафіксавана ні аднаго выпадку хабарніцтва ва ўніверсітэце.

«Нельга выгнаць Беларусь з ЕГУ». Што кажуць былыя выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пра сваё навучанне там

Сакрэтныя выбары рэктара ў ЕГУ: што пра іх вядома

У Вільні прэзентавалі адукацыйны праект «Васьміног»

Каментары10

  • даведка
    03.02.2023
    Поляк во главе литовского вуза, кующего кадры для новой Беларуси...
  • Егу ўжо не ЭГУ
    03.02.2023
    ЕГУ гэта даўно не беларускі ўнівер, усе беларускае там ранішчылі, цяпер гэта ўстанова для навучання дзяцей чынуш з Расеі і Беларусі
  • BLR
    03.02.2023
    Наколькі можна прыгадаць з мінулага, і з сучаснага - ЕГУ ніколі не быў беларускім ВНУ так бы мовіць па сутнасьці. Ен быў беларускім тэратарыяльна. Вось і ўсе. Таму які там рэктар - летувіс, паляк, амерыканец, ці масковец - не істотна

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць