Улады разрываюць адукацыйныя і культурныя адносіны з Польшчай і Францыяй
Палата прадстаўнікоў 25 студзеня пагадзілася з прапановай урада прыпыніць міжурадавае пагадненне з Польшчай аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі. Таксама была падтрыманая пастанова аб скасаванні пагаднення з Францыяй аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, СМІ, піша БелТА.

Пагадненне з Польшчай, падпісанае ў 2016 годзе, прадугледжвала непасрэдныя кантакты ўстаноў адукацыі, абмен студэнтамі, аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў.
Цяпер, паводле слоў міністра адукацыі Андрэя Іванца, наспела неабходнасць «улічыць нацыянальныя інтарэсы» і спыніць адток выпускнікоў беларускіх школ за мяжу.
Дэнансаваць пагадненне з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, СМІ, падпісанае ў 2010 годзе, прапанаваў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Паводле яго слоў, на працягу апошніх гадоў з боку Францыі адсутнічала цікавасць да двухбаковых кантактаў у рамках пагаднення, што зрабіла «немэтазгодным далейшае супрацоўніцтва».
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Спадзяюся што яўропа перастане прызнаваць свежыя бел. "дыпломы". Павінны быць у статусе як вузы паўночнай карэй