Грамадства11

Бяспека ў Patreon: як абараніць свой акаўнт і захаваць ананімнасць

Сёння Patreon — адна з самых папулярных платформаў для збору ахвяраванняў. І адна з самых бяспечных, бо пры разумным выкарыстанні толькі вы будзеце ведаць, куды вы ахвяруеце. Расказваем, як абараніць свой акаўнт і вашы ўласныя звесткі.

Як абараніць свой акаўнт з дапамогай пароля і двухфактарнай аўтэнтыфікацыі

Па-першае, вы мусіце стварыць надзейны і ўнікальны пароль. Як гэта зрабіць, мы ўжо пісалі ў гайдзе па Google.

Па-другое, уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Варта зрабіць гэта на праграму аўтэнтыфікацыі — мы рэкамендуем andOTP або Google Authenticator, а для iOS — Step Two або ўбудаваную праграму.

Каб змяніць пароль на надзейны, калі ў вас не такі, і ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ў Patreon, увайдзіце ў «Налады» (Settings) у меню з левага боку старонкі.

Налады — апошні пункт у меню з левага боку

У наладах перайдзіце ў пункт «Акаўнт» (Account).

Пункт акаўнт — другі злева ў «Наладах»

У самым версе будзе пароль. Прыдумайце ці згенерыруйце надзейны пароль. Стары пароль увядзіце ў пункт «Стары пароль» (Old password), а новы — у палі «Новы пароль» і «Пацвердзіць пароль» (New password, Confirm password). Пасля націсніце «Абнавіць пароль» (Update password).

Увядзіце стары і новы паролі і націсніце «Абнавіць пароль»

Спусціцеся да пункта «Двухфактарная аўтэнтыфікацыя» (Two-factor authentication). Націсніце «Скарыстацца праграмай аўтэнтыфікацыі» (Use authenticator app).

Тут трэба націснуць «Скарыстацца праграмай аўтэнтыфікацыі» (Use authenticator app)

Пасля гэтага з'явіцца код узнаўлення акаўнта. Без яго ў сітуацыі, калі зломіцца праграма генерацыі кодаў, увайсці будзе праблематычна. Скапіруйце яго і захавайце ў надзейным месцы (да прыкладу, менеджары пароляў).

Коды на выяве абрэзаныя, але ў арыгінале ёсць тры радкі сімвалаў

Націсцніце «Ок». Вам адкрыецца старонка, на якой трэба адсканаваць QR-код праграмай генерацыі кодаў (спасылкі былі вышэй). Зрабіце гэта.

QR-код на выяве замазаны чорным квадратам

Пасля адсканавання ў праграме з'явіцца шасцізначны код. Яго трэба ўвесці ў поле «Код пацвярджэння» (Verification code). Пасля гэтага націсніце «Пацвердзіць» (Verify). Калі код правільны, вы вернецеся на мінулую старонку і ўбачыце надпіс «Уключаная праз праграму аўтэнтыфікацыі» (Enabled via authenticator app).

Такі надпіс мусіць з'явіцца пасля ўключэння «двухфактаркі»

Як пераканацца, што вашы ахвяраванні не бачныя ўсім запар?

У Patreon ёсць толькі адна опцыя прыватнасці — «не паказваць ахвярадаўцаў у профілі». Пераканайцеся, што яна ўключаная.

Увайдзіце ў «Налады» і адкрыйце там пункт «Акаўнт», як і ў мінулай частцы артыкула. Адгартайце ў самы ніз — там будзе пункт «Прыватнасць» (Privacy). Пераканайцеся ў тым, што ўключаны пункт «Хаваць абавязацельствы ў маім профілі» (Hide pledges from your profile).

Гэты пункт мусіць быць уключаны

Таксама, калі вы ў Беларусі і хочаце абараніць ваш акаўнт, папрасіце чалавека за мяжой, якому вы давяраеце, «трымаць» яго, каб вы не ведалі ані пароля, ані кода аўтэнтыфікацыі. Гэта не дазволіць сілавікам увайсці ў акаўнт, як бы яны ні стараліся.

Як зрабіць так, каб нават пры ўзломе акаўнта вашы звесткі былі ў бяспецы?

Patreon перадае e-mail, імя і колькасць ахвяраванняў стваральнікам збораў. Гэта значыць, што тэарэтычна, калі сэрвіс або стваральніка ўзломяць, гэтыя звесткі стануць публічнымі. Самі стваральнікі Patreon раяць на такі выпадак пры стварэнні акаўнта хаваць вашы звесткі — пісаць імя і email, не звязаныя з вамі. Як стварыць ананімны email, мы расказвалі ў нашым гайдзе:

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Каб іх змяніць, зайдзіце ў налады і абярыце пункт «Базавыя» (Basics, ён адкрываецца першым). Далей перагляньце, якія звесткі ў вас там запісаныя. Каб схаваць іх, увядзіце новыя звесткі ў палі «Імя» (Display name) і «Email», а пасля націсніце «Захаваць» (Save).

Тут трэба ўвесці патрэбныя вам звесткі: email і імя — і націснуць «Захаваць»

Пасля гэтага стваральнік збору і сэрвіс будуць бачыць толькі тыя звесткі, якія вы пазначылі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Al
    03.06.2023
    Выпіскі з рахункаў - гэта слабае месца.

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

Беларускі добраахвотнік атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне. Гэта першы выпадак, які стаў вядомы3

Жанчына дапамагла беларускаму ўцекачу незаконна перайсці мяжу — праз гэта ёй адмовілі ў польскім грамадзянстве. Што вырашыў суд7

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд29

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць